Забалацце (Брэсцкі раён)

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Забалацце (Брэсцкі раён)map
Remove ads

За́балацце[1] (трансліт.: Zabalaccie, руск.: Заболотье) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчана за 15 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 9 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы, на аўтадарозе Малыя Радванічы—Брэст, на захадзе меліярацыйныя каналы.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод „Мухавец“» (цэнтр — пас. Мухавец).

Remove ads

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах XVI стагоддзя згадваецца ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1589 годам упамінаецца ў сувязі з «наездамі на сяло».

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У 1870 годзе вёска адносілася да Забалацкай сельскай грамады.

У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1905 годзе непадалёку ад вёскі размяшчаўся фальварак. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну ў Забалацці дзейнічала падпольная антыфашысцкая ячэйка. Вясковая моладзь на чале з У. І. Стэльмашук сабрала для партызан шмат зброі, у т.л. 5 аўтаматаў, 4 ручныя кулямёты, 30 вінтовак. За годы вайны загінулі 20 вяскоўцаў.

Remove ads

Насельніцтва

  • 165 рэвізскіх душ (1870)
  • 381 жыхар (1905)
  • 15 двароў, 109 жыхароў (30.9.1921)
  • 225 жыхароў (1959)
  • 244 жыхары (1970)
  • 17 двароў, 172 жыхары (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads