Шакал звычайны

млекакормячае сямейства сабачых From Wikipedia, the free encyclopedia

Шакал звычайны
Remove ads

Звычайны шакал або азіяцкі шакал[1], таксама залацісты шакал[2], часта званы проста шакал (Canis aureus) — млекакормячае з сямейства сабачых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Постаць

Шакал — невялікая жывёла, памерам менш за сярэдняга сабаку. Па агульным абліччы ён вельмі падобны да ваўка, але драбнейшы, з карацейшым хвастом і вузкай, завостранай мордай. Даўжыня цела звычайнага шакала без хваста дасягае 80 см, а вышыня ў карку не перавышае 50 см, часцей 42-45. Важыць ён 7-10 кг, рэдка больш.

Ногі тонкія, вушы стаячыя, злёгку закругленыя. Хвост кароткі, тоўсты і пушысты.

Remove ads

Пашырэнне

Залацісты шакал галоўным чынам насяляе паўднёвыя раёны Еўропы, Азію. У апошнія гады назіраецца пашырэнне арэалу яго пражывання з істотным прасоўваннем на поўнач. Звера неаднаразова адзначалі ў Польшчы, Літве, Латвіі; адзін экзэмпляр быў здабыты падчас палявання ў 2017 годзе ў ваколіцах вёскі Хабовічы Кобрынскага раёна Беларусі[3]. Ён аддае перавагу адкрытай прасторы — закінутыя меліярацыйныя сістэмы з мноствам каналаў, зараснікамі хмызнякоў, трыснягу. У 2020 годзе здарылася першая рэгістрацыя шакала ў Налібоцкай пушчы, ён з’явіўся тут натуральным чынам у выніку паступовай экспансіі ў паўночным накірунку[4].

Remove ads

Апісанне падвідаў

Больш інфармацыі Від, Апісаў ...
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads