Захар Уладзіміравіч Волкаў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Захар Волкаў (нар. 12 жніўня 1997) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Хімкі» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец віцебскага футбола, у 2014 годзе пачаў выступаць за фарм-клуб «Віцебск-2». Ужо ўлетку таго ж года быў пераведзены ў асноўную каманду «Віцебска», у складзе якой дэбютаваў 25 кастрычніка ў матчы супраць «Зоркі-БДУ» (3:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Па выніках сезона 2014 «Віцебск» вярнуў месца ў Вышэйшай лізе, і Захар стаў выступаць за дубліруючы склад.
У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Орша»[5], дзе стаў іграком асновы. У аршанскім клубе перакваліфікаваўся з апорнага паўабаронцы ў абаронцу. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Віцебск»[6]. Разам з віцебскай камандай пачынаў падрыхтоўку да сезона 2017, аднак у сакавіку на правах арэнды далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[7]. 1 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Слуцка» (0:1). Пазней здолеў замацавацца ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы навапалачан, аднак па выніках сезона 2017 «Нафтан» страціў месца ў Вышэйшай лізе.
У снежні 2017 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[8]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2018 года атрымаў траўму, пасля вяртання страціў месца ў аснове, аднак з лістапада зноў стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. Заставаўся іграком асновы ў першай палове 2019 года, пасля часцей заставаўся на лаўцы запасных. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[9]. У маі 2020 года дапамог БАТЭ выйграць Кубак Беларусі, забіўшы адзіны гол у фінальным матчы супраць брэсцкага «Дынама» (1:0, у дадатковы час).
У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны АБФФ на 2 гады па справе аб дагаварных матчах[10]. У кастрычніку 2020 года рашэнне АБФФ было распаўсюджана ФІФА на ўсе спаборніцтвы пад яе эгідай[11]. Тым не менш, абаронца застаўся ў складзе БАТЭ. У верасні 2021 года на паседжанні КДК АБФФ да астатняга тэрміну дыскваліфікацыі было прынята рашэнне аб адтэрміноўцы на два гады, такім чынам абаронца зноў атрымаў магчымасць выступаць ва ўнутраных спаборніцтвах[12].
У студзені 2022 года на правах арэнды далучыўся да расійскага клуба «Хімкі»[13], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2022 года арэнда была падоўжана на сезон 2022/23 з правам выкупу[14]. У лютым 2023 года арэнды была спынена, і абаронца вярнуўся ў БАТЭ[15]. Правёў першую палову сезона 2023 у якасці асноўнага іграка барысаўчан.
У ліпені 2023 года перайшоў у «Хімкі» на рэгулярнай аснове[16].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Украіны. У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.
З 2018 года пачаў прыцягвацца да збораў нацыянальнай зборнай Беларусі. 9 верасня 2019 года дэбютаваў у зборнай, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Уэльса (0:1).
Палітычныя погляды
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[17][18].
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі: 2018
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2019, 2020, 2021
Уладальнік Кубка Беларусі: 2020
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads