Званочак крапівалісты
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Званочак крапівалісты[1] (Campanula trachelium) — від раслін сямейства званочкавыя (Campanulaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй і Сярэдняй Азіі. Этымалогія: стар.-грэч.: τραχελοϛ — «шыя», стар.-грэч.: ιοϛ — прыкметнікавы суфікс для назоўнікаў, які паказвае на характарыстыку або спалучанасць[2].
Remove ads
Назва
Званочак крапівалісты, дзванкі, дзвончыкі, званкі, кацялкі[3][4].
Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна, 40—100 см вышынёй. Сцябло жорстка апушанае, востраграневае. Лісце зубчата-пілаватае, ніжняе лісце сэрцападобнае, з доўгім хвосцікам, сцябловае — трохкутна-сэрцападобнае, сядзячае. Кветкі на кароткіх кветаножках, прамыя, вяночак сіне-фіялетавы, 20—50 мм даўжынёй[5].
Remove ads
Распаўсюджанне
Еўропа: амаль уся тэрыторыя (акрамя Ісландыі, Партугаліі, Мальты); Азія: Казахстан, Турцыя, Іран, Ліван, Усходняя Сібір; Паўночная Афрыка: Алжыр, Марока, Туніс; натуралізаваны: Канада, ЗША[6][7].
Ва Украіне расце ў лясах, на ўзлесках, у хмызняках — амаль па ўсёй тэрыторыі, акрамя поўдня стэпу; у горным Крыму даволі рэдка. Дэкаратыўная, харчовая[5]. Уваходзіць у пералікі відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Днепрапятроўскай, Данецкай, Запарожскай, Луганскай абласцей[8].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 30. — 160 с. — 2 350 экз.
- Dictionary of Botanical Epithets . winternet.com. Праверана 06.03.2018.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наук. думка, 1987. — С. 315. (руск.) (укр.)
- The Euro+Med PlantBase . bgbm.org. Праверана 06.03.2018. (англ.)
- Germplasm Resources Information Network (GRIN) . npgsweb.ars-grin.gov. Праверана 06.03.2018.
- Андрієнко Т.Л., Перегрим М.М. (уклад.). Офіційні переліки регіонально рідкісних рослин адміністративних територій України (довідкове видання). — Київ: Альтерпрес, 2012. — 148 с. — ISBN 978-966-542-512-0.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads