Зуброўка паўднёвая
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зубро́ўка паўднёвая[1] (Hierochloe australis) — від кветкавых раслін роду Зуброўка (Hierochloe) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—50[1] см, з кароткім карэнішчам. Утварае рыхлыя дзярніны. Сцябло прамастойнае, голае, баразнаватае. Лісце простае, суцэльнае, ланцэтнае, пляскатае, з гладкім краем, сядзячае. Похвы верхняга лісця не маюць пласцінкі. Кветкавыя каласкі сабраныя ў мяцёлку. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне і экалогія
Еўраазіяцкі від, распаўсюджаны пераважна ў Цэнтральнай Еўропе. Расце ў разрэджаных лясах, на палянах, у хмызняках. Цвіце ў маі—чэрвені.
Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, Львоўскай вобласці Украіны, у Эстоніі[2].
Гаспадарчае значэнне
Зуброўку паўднёвую выкарыстоўваюць у якасці араматычнай прыправы. Лекавая расліна, выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Зубровка южная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads