Зуброўка паўднёвая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Зуброўка паўднёвая
Remove ads

Зубро́ўка паўднёвая[1] (Hierochloe australis) — від кветкавых раслін роду Зуброўка (Hierochloe) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—50[1] см, з кароткім карэнішчам. Утварае рыхлыя дзярніны. Сцябло прамастойнае, голае, баразнаватае. Лісце простае, суцэльнае, ланцэтнае, пляскатае, з гладкім краем, сядзячае. Похвы верхняга лісця не маюць пласцінкі. Кветкавыя каласкі сабраныя ў мяцёлку. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія

Еўраазіяцкі від, распаўсюджаны пераважна ў Цэнтральнай Еўропе. Расце ў разрэджаных лясах, на палянах, у хмызняках. Цвіце ў маічэрвені.

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, Львоўскай вобласці Украіны, у Эстоніі[2].

Гаспадарчае значэнне

Зуброўку паўднёвую выкарыстоўваюць у якасці араматычнай прыправы. Лекавая расліна, выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  2. Зубровка южная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads