Зімовая Універсіяда 2017

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зімовая Універсіяда 2017 — 28-я зімовая Універсіяда праходзіла ў казахстанскім горадзе Алматы з 29 студзеня па 8 лютага 2017 года.

Хуткія факты XXVIII зімовая Універсіяда ...

У спаборніцтвах зімовай Універсіяды 2017 гады прынялі ўдзел 1613 спартсменаў з 54 краін свету[1]. Спаборніцтвы прайшлі па 12 відах спорту на 8 спартыўных аб’ектах, былі разгуляны 85 камплектаў медалёў. Таксама ў арганізацыі спаборніцтваў было задзейнічана каля 3000 валанцёраў (у тым ліку замежных). У правядзенні Універсіяды былі задзейнічаны 127 міжнародных суддзяў і каля 600 нацыянальных тэхнічных спецыялістаў.

Remove ads

Прэтэндэнты і выбар горада

На права правядзенні прэтэндавалі:

  • Казахстан Алматы, Казахстан[2]. Раней краіны былога СССР не прымалі зімовых Універсіяд; летнія Універсіяды прымалі расійскія гарады: Масква-1973 і Казань-2013.
  • Італія Трэнта, Італія[3] — краіна прымала гульні Універсіяды 9 разоў (4 разы летнія і 5 разоў зімовыя) — найбольшая колькасць сярод усіх краін, як у цэлым, так і асобна па летніх і зімовых гульнях.

Аднак, за тыдзень да абвяшчэння вынікаў, з прычыны таго, што да Трэнціна перайшло права правядзення зімовай Універсіяды 2013 года, а таксама ў сувязі з эканамічным крызісам, урад Італіі прыняў рашэнне зняць яго кандыдатуру:

«Улічваючы цяжкае эканамічнае становішча Італіі і высокія фінансавыя абавязацельствы перад Міжнароднай федэрацыяй на гэты момант Савет аўтаномнай правінцыі Трэнта не бачыць магчымасці адшукаць сродкі на правядзенне Універсіяды ў 2017 годзе і таму здымае кандыдатуру нашага горада»[4]

Афіцыйнае ж рашэнне аб правядзенні Універсіяды ў Алматы было прынята на галасаванні Міжнароднай федэрацыі ўніверсітэцкага спорту (FISU) 29 лістапада 2011 года, які адбыўся ў Бруселі (Бельгія).

Такім чынам, у сувязі з адсутнасцю іншых кандытатаў, Алматы стала месцам правядзення зімовай Універсіяды 2017 года.

Remove ads

Аб’екты правядзення Універсіяды

  • Высакагорны каток «Медэу» — канькабежны спорт.
  • Горналыжны курорт «Чымбулак» — горналыжны спорт (слалам, гіганцкі слалам, супергіганцкі слалам, хуткасны спуск), снаўборд, фрыстайл.
  • Палац спорту і культуры імя Балуана Шалака — шорт-трэк (хуткасны бег на каньках на кароткай дарожцы), хакей з шайбай (жанчыны).
  • Лыжна-біятлонны стадыён «Алатау» — лыжныя гонкі, біятлон, лыжнае дваябор’е.
  • Палац «Халык Арэна» — хакей з шайбай (мужчыны).
  • Палац «Алматы Арэна» — фігурнае катанне (адзіночнае, парнае катанне, танцы на лёдзе), кёрлінг. Цырымонія адкрыцця і закрыцця Універсіяды-2017.
  • Спартыўна-забаўляльны комплекс «Табаган» — снаўборд, фрыстайл.
  • Комплекс лыжных трамплінаў «Сункар» — скачкі на лыжах К 95 (NH).
Remove ads

Атлетычная вёска

Thumb
Атлетычная вёска

Атлетычная вёска пабудавана ў 2016 годзе для забеспячэння жыллём спартсменаў і членаў афіцыйных дэлегацый зімовай Універсіяды. Размяшчаецца ў Алатаўскім раёне горада на рагу вуліцы Мамышулы і праспекта Рыскулава, у крокавай даступнасці ад спартыўнага комплексу «Алматы Арэна» на тэрыторыі агульнай плошчай 21,5 га. Яна разлічана на пражыванне 5000 чалавек. Агульная плошча жылой часткі — каля 125 тысяч м?, 1748 кватэр. Жылы комплекс складаецца з 14 жылых дамоў і 3 блокаў абслугоўвання. Узвядзенне вёскі абыйшлося бюджэту краіны ў 42,6 млрд тэнгэ (127 млн долараў).

Першапачаткова меркавалася, што жылыя будынкі Атлетычнай вёскі пасля правядзення Універсіяды павінны будуць выкарыстоўвацца пад студэнцкія інтэрнаты, таму што сёння дэфіцыт месцаў у існуючых інтэрнатах горада складае парадку 28 тысяч месцаў. Былы акім горада Ахметжан Есімаў актыўна настойваў на гэтым, лічыў, што варта дапамагчы студэнтам[5]. Але пазней у горадзе змянілася кіраўніцтва, і новы акім Баўыржан Байбек заявіў, што 1748 кватэр былой Атлетычнай вёскі будуць рэалізаваны (прададзены) пакупнікам праз АТ «Казахстанская іпатэчная кампанія» з умовай «арэнда з выкупам на 20 гадоў»[6].

Фінансаванне і арганізацыя

На будаўніцтва і развіццё інфраструктуры да Універсіяды з рэспубліканскага бюджэту было вылучана 109 млрд тэнгэ[7]. Кошт будаўніцтва лядовага палаца «Алматы Арэна» склала 38,5 млрд тэнге, лядовага палаца «Халык Арэна» 23,4 млрд тэнге, комплексу будынкаў Атлетычнай вёскі для пражывання ўдзельнікаў 42,6 млрд тэнге[8]. У 30 млрд.тэнге абыйшлося падвядзенне да аб’ектаў Універсіяды камунікацый[9].

На падрыхтоўку і арганізацыю правядзення Універсіяды было выдаткавана 17 млрд.тэнге[10].

Remove ads

Віды спорту

Падчас Універсіяды былі праведзены спаборніцтвы па 12 відах спорту:

Расклад

Ніжэй прадстаўлены графік спаборніцтваў на Універсіядзе:[11]

ЦАЦырымонія адкрыцця 1Фіналы спаборніцтваў ЦЗЦырымонія зачынення Кваліфікацыя спаборніцтваў ПВПаказальныя выступленні
Больш інфармацыі Студзень/Люты, 28 Сб ...

Медальны залік

Больш інфармацыі Месца, Краіна ...
Remove ads

Краіны-ўдзельніцы

У спаборніцтвах на зімовай Універсіядзе 2017 гады прынялі ўдзел 1613 спартсмена з 54 краін[1].

Сімволіка

Медалі

Медаль Універсіяды выкананы ў класічным дызайне з металічнага сплаву, які імітуе золата, срэбра і бронзу. Выраблена метадам чаканкі на казахстанскім манетным двары з выкарыстаннем каляровай эмалі. На аверсе медалю размешчаны лагатып FISU, назва гульняў і месца правядзення, на рэверсе — лагатып Універсіяды[13].

Усяго на зімовай Універсіядзе былі разгуляны 86 камплектаў медалёў, усяго 543 у 12 відах спорту.

Лагатыпы Універсіяды

Лагатып зімовай Універсіяды 2017 створаны на аснове наступных вобразаў і паняццяў: Літара «U» — неад’емны атрыбут усіх лагатыпаў Універсіяды выкананы ў выглядзе стылізаваных крылаў, што азначае рост, а таксама імкненне да дасягнення вяршыняў.

Апроч афіцыйнага лагатыпа Універсіяды, ва ўсіх мерапрыемствах і атрыбутыцы Універсіяды: рэклама ў горадзе — білборды, банары, стэнды, афармленне, спартыўныя аб’екты; форменнае адзенне — валанцёраў, арганізатараў, факелоносцаў, прадстаўнікоў СМІ, камерцыйных блогераў; цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў; цырымоніі адкрыцця і закрыцця[14][15][16][17][18][19] выкарыстоўваўся новы лагатып горада, які раней падвергся крытыцы[20][21][22].

Талісман

Thumb
Талісман зімовай Універсіяды 2017

Талісманам зімовай Універсіяды 2017 года выбрана птушаня сокала (сұңқар), які нагадвае на вераб’я (торғай), што, паводле меркавання распрацоўшчыкаў, увасабляе хуткасць, лёгкасць, энергію і прагу да перамог. Першапачатковы варыянт талісмана быў падобны да папугая, выкананага ў блакітным колеры, але пазней быў перапрацаваны.

Слоган

Слоган Універсіяды — «Распраў свае крылы!», што з’яўляецца заклікам да маладых спартсменаў скарыць вышыні дарослага спорту.

Эстафета агню Універсіяды

25 студзеня ў горадзе Астана быў дадзены старт эстафеце агню Універсіяды 2017 года. У кожным абласным цэнтры адбылося ўласнае запальванне агню і свой этап Эстафеты. 26 студзеня — Петрапаўл, Какшэтау, Кастанай, Паўладар, Караганды і Аскемен, 27 студзеня — Арал, Актабэ, Атырау, Актау, 28 студзеня — Кызыларда, Тараз, Шымкент, Талдыкарган. 29 студзеня эстафета агню прайшла ў Алматы па цэнтральных вуліцах, стартавала ад універсітэта КазНУ імя Аль-Фарабі і фінішавала каля Палаца Рэспублікі[23].

Удзел у Эстафеце прынялі 1000 факелоносцаў. Сярод іх спартсмены, выдатныя дзеячы спорту, культуры, навукі, прадстаўнікі FISU.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads