Казіцішкіс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Казіцішкісmap
Remove ads

Казі́цішкіс[1] (літ.: Kazitiškis), традыцыйная беларуская назва — Казачызна[2] — вёска ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы. Адміністрацыйны цэнтр Казіцішкіскай сянюніі. Размешчана каля аўтамабільнай дарогі 102, за 11 км на поўнач ад Ігналіны, на рацэ Швагіне і Гілучэйскім возеры, каля Аўкштайцкага нацыянальнага парку.

Хуткія факты Казіцішкіс, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Казачына ўпамінаецца ў XVII стагоддзі як двор у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства.

У XVIII стагоддзі Казачына перайшла да Бутлераў, якія ў 1745 годзе заснавалі тут манастыр базыльянаў з царквой Раства Багародзіцы.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Казачына апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні. У XIX стагоддзі мястэчка знаходзілася ў валоданні Беліковічаў.

На 1893 год у Казачыне было 3 двары.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Казачына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. У 1920 годзе Казачына апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі Казачыну Літве.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі 1959пер., 1970пер. ...

Славутасці

  • Касцёл Святога Станіслава (1908)

Страчаная спадчына

  • Царква Раства Багародзіцы і манастыр базыльянаў (1745)

Зноскі

  1. 74 // Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. ISBN 978-985-508-245-4.
  2. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 535.
  3. Kazitiškis. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija  (літ.), T. 2 (K–P). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1968, 107 psl.
  4. Kazitiškis. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, V t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1979. T.V: Janenka-Kombatantai, 417 psl.  (літ.)
  5. Kazys Misius і kt. Kazitiškis. Tarybų Lietuvos enciklopedija[lt], T. 2 (Grūdas-Marvelės). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1986, 276 psl.  (літ.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads