Кальварыя (горад)
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кальва́рыя (літ.: Kalvarija) — горад у Літве, на беразе ракі Шашупы. Размяшчаецца ў Марыямпальскім павеце, каля мяжы з Польшчай. Цэнтр Кальварыйскага раёна, адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.
Remove ads
Гісторыя
Горад атрымаў сваю назву дзякуючы віленскаму біскупу Юрыю Тышкевічу, які пабудаваў тут у 1640 годзе кальварыю на ўзор іерусалімскай. Па яго загаду тут таксама была пабудавана капліца. Ён запрасіў сюды дамініканцаў, які заснавалі тут свой кляштар. Упершыню паселішча згадваецца з 1667 года, тэрыторыя ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 27 снежня 1791 года вялікі князь і кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Кальварыі магдэбургскае права.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Кальварыя адышла Прусіі. У 1807 годзе ўвайшла ў склад Варшаўскага княства, з 1815 года ў складзе Царства Польскага, дзе была цэнтрам гміны Кальварыя Кальварыйскага павета Сувалкаўскай губерні.
З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы. З верасня 1939 года да ліпеня 1940 года тут знаходзіўся лагер для інтэрнаваных салдат Войска Польскага. Пасля ўваходу Літвы ў склад СССР гэтыя салдаты былі вывезены ва ўнутраныя раёны СССР.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads