Кальман Шульман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кальман Шульман
Remove ads

Кальман Шульман (9 жніўня 1819, Быхаў — 14 студзеня 1899, Вільня) — пісьменнік і перакладчык, адзін з заснавальнікаў сучаснай літаратуры на іўрыце.

Хуткія факты Кальман Шульман, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Шульман нарадзіўся ў 1819 годзе ў Быхаве. Паходзіў з хасідскай сям’і[2].

Вывучаў іўрыт і Талмуд ў хедары, а праз два гады пасля жаніцьбы пачаў вучыцца ў Валожынскім ешыбоце. Прабыў у ешыбоце шэсць гадоў, што выклікала ў яго захворванне вачэй. Каб вылечыцца ад хваробы, пераехаў у Вільню. У той час сутыкнуўся з крайняй галечай, што прывяло да разводу з жонкай. Затым ён з’ехаў у Кальварыю і працаваў выкладчыкам іўрыту, адначасова прыступіўшы да вывучэння граматыкі іўрыту і нямецкай мовы. У 1843 годзе ён вярнуўся ў Вільню і паступіў у ешыбот рабіна Ізраіля Гінзберга (Зарэчава), атрымаўшы там дыплом рабіна. Упершыню ён стаў вядомы як пісьменнік у 1846 годзе, калі напісаў петыцыю Мозесу Мантэфіёрэ ад імя яўрэяў, якія пражывалі ў радыусе пяцідзесяці вёрст ад межаў Германіі і Аўстрыі і выгнаных са сваіх дамоў асаблівым законам расійскага ўрада[3].

Падчас вучобы ў Валожынскім ешыбоце Шульман вывучаў нямецкую мову і зацікавіўся хаскалой. У Вільні далучыўся да кола гарадскіх пісьменнікаў-маскілімаў і пасябраваў з Міхай Іосіфам Лебенсонам. З 1849 па 1861 год выкладаў іўрыт у сярэдняй школе пры дзяржаўнай рабінскай школе. Затым цалкам засяродзіўся на літаратурнай дзейнасці, атрымліваючы падтрымку ад Грамадства распаўсюджвання асветы паміж яўрэямі ў Расіі ў Санкт-Пецярбургу[2].

Шульман працаваў па кантракце з выдавецтвам «Ромм», якое плаціла яму так мала, што ён ледзь мог утрымліваць сваю сям’ю. Яго кнігі на іўрыце ў асноўным уяўлялі сабой пераклады, накіраваныя на распаўсюджванне вучэння хаскалы сярод іўрытамоўнай грамадскасці і моладзі, хоць яны таксама карысталіся папулярнасцю ў артадаксальных колах. Яго пераклад на іўрыў рамана Эжэна Сю «Парыжскія таямніцы», які Шульман публікаваў з 1857 па 1860 год, быў надзвычай папулярны і быў перавыдадзены яшчэ пяццю выданнямі на працягу наступнага паўстагоддзя. Некаторыя расцанілі гэты пераклад як наватарскі эксперымент па перакладзе сучасных раманаў на іўрыт, хоць ён таксама выклікаў пярэчанні сярод тых, хто лічыў святатацтвам выкарыстоўваць іўрыт для апісання парыжскага злачыннага свету. З-за гэтай палемікі адмовіўся ад далейшых перакладаў раманаў і засяродзіўся на перакладзе і адаптацыі навуковых кніг[4].

Шульман перакладаў «Гісторыю свету» Вебера ў дзевяці тамах з 1867 па 1884 год. Ён таксама пераклаў «Жыццё» Іосіфа Флавія у 1859 годзе, а з 1861 па 1863 год ён пераклаў «Іўдзейскую вайну» і «Іўдзейскія старажытнасці». Гэтыя пераклады можна ўспрыняць як частку вялікага праекта Гаскалы па трансфармацыі яўрэйскага грамадства праз распаўсюд навуковых ведаў. Акрамя таго, Шульман намаляваў карціну мінулага, якая спрыяла ўмацаванню яўрэйскай нацыянальнай ідэнтычнасці праз раскрыццё старажытнага света яўрэяў. Адначасова ён заняў выразную палітычную пазіцыю, заклікаючы яўрэяў заставацца вернымі дзяржаве і ўраду[5].

З 1871 па 1878 год ён напісаў дзесяцітомную працу па геаграфіі свету, з 1872 па 1878 год — чатырохтомную біяграфічную кнігу пра вялікія яўрэйскія асобы, а з 1848 па 1854 год — два тамы па геаграфіі Палесціны і Блізкага Усходу. Ён апублікаваў некалькі зборнікаў нарысаў і накідаў, як арыгінальных, так і адаптаваных, на гістарычныя і геаграфічныя тэмы, асабліва пра Палесціну. Адмыслова публікаваў і ўяўленыя падарожжы ў Палесціну накіраваныя на дзіцячую аўдыторую[6]. Будучы пладавітым пісьменнікам, ён выпусціў больш за дваццаць тамоў, у асноўным перакладаў і адаптацый.

Шульман быў умераным маскілам з цвёрдымі рэлігійнымі поглядамі. Яго пераклады перамяншалі элементы, якія супярэчылі яўрэйскай традыцыі, і ўключалі рэлігійныя элементы. Хоць яго артадаксальныя тэндэнцыі абурылі больш радыкальных прыхільнікаў Гаскалы, гэта таксама азначала, што яго працы былі папулярныя сярод вялікай аўдыторыі традыцыйных чытачоў, якія лічылі іх бяспечнымі для чытання. Некаторыя крытыкі лічылі яго прадвеснікам сіянізм з-за яго кніг пра Ізраіль. Аднак яго працы пра Ізраіль была напісана хутчэй з пункту гледжання рэлігійнага рамантызму, чым з нацыяналістычных матываў[2].

Шульман памёр у Вільні 2 студзеня 1899 года[3].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads