Сылва (Пермскі край)
пасёлак у Пермскім краі Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сылва (руск.: Сылва) — пасёлак у Пермскім краі Расіі.
Remove ads
Геаграфія
Размешчаны за 30 км на ўсход ад горада Пермі. Пасёлак знаходзіцца на паўвостраве, які з трох бакоў абмываецца залівам Камскага вадасховішча ў вусцевай частцы Сылвы.
Праз пасёлак праходзіць чыгуначная лінія Перм — Чусавой, у пасёлку знаходзяцца прыпыначныя пункты 48 км, Сылва, Кулікоўка, 54 км. Маецца чыгуначны мост цераз Сылвенскі заліў.
Гісторыя
Пасёлак узнік пры станцыі Сылва, пабудаванай у 1879 годзе пры будаўніцтве Горназаводскай чыгункі. Назва пасёлку дадзена па рацэ Сылве (ад комі-пярм.: сыл — «талая» і ва — «вада»).
З 1940 года да 2005 года — пасёлак гарадскога тыпу (рабочы пасёлак) Пермскага раёна.
У 2004—2022 гадах пасёлак быў адміністрацыйным цэнтрам Сылвенскага сельскага паселішча.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads