Канстанцін Васілевіч Герчык

2-і начальнік касмадрома Байканур From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канстанцін Васілевіч Герчык (27 верасня 1918 — 24 чэрвеня 2001) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік Савецкай арміі, кандыдат ваенных навук, прафесар акадэміі ваенных навук Расіі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, другі начальнік першага ў свеце касмадрома — «Байканур» (19581961).

Хуткія факты Канстанцін Васілевіч Герчык, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 27 верасня 1918 года ў вёсцы Сорагі Слуцкага раёна, Мінскай вобласці.

У РСЧА з 1938 года. Паступіў у 2-е Ленінградскае артылерыйскае вучылішча  (руск.), скончыў яго ў 1940 годзе.

У баях Вялікай Айчыннай вайны з першых яе дзён.

Быў камандзірам узвода, батарэі, затым узначаліў артылерыйскі дывізіён. Быў начальнікам штаба 19-га гвардзейскага артылерыйскага палка, затым 135-й гарматнай артылерыйскай брыгады на розных франтах: на Бранскім, Цэнтральным, 1- м і 4-м Украінскіх франтах.

Пасля перамогі Герчык паступіў у Ваенную акадэмію імя Ф. Э. Дзяржынскага, скончыў яе, затым выкладаў агульную тактыку і тактыку артылерыі ў гэтай навучальнай установе.

Быў намеснікам начальніка артылерыйскага вучылішча, з 1954 года — камандзір 80-й брыгады спецыяльнага прызначэння.

У 1957 году Герчык быў прызначаны начальнікам штаба касмадрома «Байканур».

2 ліпеня 1958 года Герчык стаў кіраўніком касмадрома. 8 мая 1960 года яму было прысвоена званне генерал-маёра.

Герчык кіраваў разгортваннем палігона № 5, уводам у строй пускавых установак, фарміраваннем выпрабавальных упраўленняў, доследна-выпрабавальных частак і вымяральных пунктаў. Таксама ён актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі і правядзенні лётных і лётна-канструктарскіх выпрабаванняў першых міжкантынентальных і касмічных ракет. Уваходзіў у склад некалькіх дзяржаўных камісій.

Аварыя на касмадроме

24 кастрычніка 1960 года ў момант аварыі  (руск.) на 41-й пляцоўцы  (руск.) касмадрома Герчык разам са сваім намеснікам А. Р. Мрыкіным  (руск.)[3] знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці ад ракеты Р-16  (руск.), якая ўспыхнула.

Падчас катастрофы загінуў галоўны маршал артылерыі  (руск.) М. І. Нядзелін  (руск.) і каля 70 чалавек. Ад гібелі Герчыка выратаваў корпус ракеты, які не дазволіў полымю ад працуючых рухавікоў другой ступені выпаліць прастору ў непасрэднай блізкасці ад ракеты. Але Канстанцін Васілевіч атрымаў цяжкія апёкі, калі ўцякаў ад падпаленай ракеты.

Пасля таго, што адбылося, генерал Герчык знаходзіўся пры смерці, але выжыў, але затым доўгі час праходзіў лячэнне ў шпіталях.

Далейшая біяграфія

Пасля лячэння ў 1961 годзе К. В. Герчык стаў начальнікам фармаванага Цэнтральнага каманднага пункта РВСП, адначасова ён стаў намеснікам начальніка Галоўнага штаба РВСП па баявым кіраванні. На гэтых пасадах Герчыку ўдалося нямала зрабіць для станаўлення і ўдасканалення сістэмы баявога дзяжурства ў РВСП, павышэння ўстойлівасці баявога кіравання, зніжэння тэрмінаў запуску міжкантынентальных балістычных ракет.

У 1963 годзе стаў начальнікам штаба ракетнай арміі. У 1968 годзе Герчык было прысвоена званне генерал-лейтэнанта.

З 1972 года — камандуючы Смаленскай ракетнай арміяй. У 1976 годзе яму было прысвоена званне генерал-палкоўніка.

У 1979 годзе Герчык сышоў у запас. Працаваў у некалькіх НДІ, у тым ліку ў інстытутах пры АН СССР. З 1991 года — старшыня Міжрэгіянальнага савета ветэранаў касмадрома «Байканур».

Памёр 24 чэрвеня 2001 года ў Маскве. Пахаваны на Траякураўскіх могілках.

Remove ads

Сачыненні

Герчык стаў аўтарам некалькіх мемуараў. Некаторыя сачыненні:

  • «Прорыв в космос» — К. В. Герчик, М.: ТОО «Велес», 1994г, — ISBN 5-87955-001-X;
  • К. В. Герчык стаў аўтарам артыкулу «Триумф отечественной науки и техники», на які спасылаліся і спасылаюцца да гэтага часу аўтары работ па касманаўтыцы. У гэтым артыкуле аўтар апісвае з'яўлення новай касмічнай эры ў гісторыі СССР і свету.
Remove ads

Узнагароды

Замежныя

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыяБеларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 5. — С. 202. — ISBN 985-11-0035-8
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13028710'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q14271902'></a>
  2. Найбольш значныя пасады, які займаў К. В. Герчык

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads