Фенол
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фенол (гідроксібензол, стар. Карболавая кіслата), C6H5OH — араматычнае хімічнае злучэнне, найпрасцейшы прадстаўнік класа фенолаў.
Бясколерныя ігольчастыя крышталі, якія ружавеюць на паветры ў выніку акіслення, што прыводзіць да ўтварэння афарбаваных рэчываў. Мае спецыфічны пах гуашы. Растваральны ў вадзе (6 г на 100 г вады), у растворах шчолачаў, у спірце, у бензоле, у ацэтоне. Слабая кіслата, утварае солі — феналяты. Тэмпература плаўлення 40,8 °C, тэмпература кіпення 181,8 °C.
Фенолы — слабыя кіслоты. Блізкасць бензольнага кольца ўзмацняе палярнасць групы ОН, што дазваляе выдзяляць з яго вадарод у выглядзе пратона. Спірты, у якіх група OH прымацавана да вугляроднага ланцугу, з’яўляюцца нейтральнымі злучэннямі.
Remove ads
Атрыманне
Фенол атрымліваюць раскладаннем гідрапераксіду кумолу, дэкарбаксіліраваннем бензойнай кіслаты, гідролізам хлорбензолу і іншымі метадамі.
Сусветная вытворчасць фенолу на 2006 год складае 8,3 млн тон у год.
Выкарыстанне
Выкарыстоўваецца ў вытворчасці фенола-альдэгідных смол, капралактаму, пестыцыдаў, лекавых сродкаў і інш.
5 % раствор у вадзе — антысептык, шырока ўжываецца ў медыцыне.
Гл. таксама
Літаратура
- Міляшкевіч Я. Г. Фенол // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 354. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Фенол // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фенол
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads