Карл Отфрыд Мюлер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карл Отфрыд Мюлер (ням.: Karl Otfried Müller; 28 жніўня 1797 — 1 жніўня 1840) — нямецкі гісторык і філолаг, даследчык Старажытнай Грэцыі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сілезскім горадзе Бжэг, што ў той час уваходзіў у склад Каралеўства Прусія, у сям’і лютэранскага пастара. У 1814—1816 гадах вывучаў класічную літаратуру ва ўніверсітэце Брэслау, дзе пад уплывам прац Б. Г. Нібура зацікавіўся антычнай гісторыяй. У 1816—1818 гадах вывучаў філалогію ў Берлінскім універсітэце.
У 1819 годзе запрошаны ў якасці дацэнта ў Гётынгенскі ўніверсітэт, выкладаў рыторыку. У 1823 годзе выбраны на пасаду прафесара.
У 1839 годзе ўрад Гановера фінансаваў яго навуковую паездку ў Грэцыю. Падчас працы ў Дэльфах нечакана захварэў і 1 жніўня 1840 года памёр у Афінах, дзе быў пахаваны на Калонным пагорку.
Быў жанаты з 1824 года. Меў 4 дзяцей.
Remove ads
Навуковыя погляды і дасягненні
Вывучаў гісторыю Старажытнай Грэцыі, Македоніі і этрускаў. Лічыў, што грэчаская міфалогія адлюстроўвае паходжанне старажытных народаў. Адзін з першых распрацоўшчыкаў канцэпцыі дарыйскага ўварвання на Пелапанес. Узнавіў тапаграфію старажытных Афін. Займаўся перакладамі антычных пісьменнікаў на нямецкую мову.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads