Цёплы вецер (карная аперацыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аперацыя «Цёплы вецер» (ням.: Unternehmen «Föhn») — кодавая назва карнай антыпартызанскай аперацыі германскіх акупацыйных войскаў і калабарацыянісцкіх падраздзяленняў супраць савецкіх партызан і мясцовага насельніцтва ў Лунінецкім і Ганцавіцкім раёнах Пінскай вобласці; Ляхавіцкім і Клецкім раёнах Баранавіцкай вобласці 2—23 сакавіка 1943 года.

Хуткія факты Карная аперацыя «Цёплы вецер», Дата ...

Праводзілася баявымі групамі Бінца (23‑ы, 57‑ы, 271‑ы паліцэйскія батальёны, батальён т. зв. 1‑га Рускага нацыянальнага палка СС пад камандаваннем У. У. Гіль-Радзівонава і батальён СС О. Дырлевангера), Грыпа (2‑і паліцэйскі полк), Нікеля (13‑ы паліцэйскі полк) над аб’яднаным камандаваннем обергрупенфюрара СС Э. фон дэм Бах-Зялеўскага і брыгадэфюрара СС К. фон Готберга[1]. Паводле расійскіх навукоўцаў, у канцы лютага 1943 года спецыяльны батальён «Дырлевангер» быў перадыслакраваны ў раён Лагойска, а 1 сакавіка быў выведзены са складу баявой групы Бінца[2]. Таксама, паводле навукоўцаў, у аперацыі не мог удзельнічаць 1-ы Рускі нацыянальны полк СС Гіль-Радзівонава, бо 1-ы Рускі нацыянальны атрад СС «Дружына 1» пасля карнай аперацыі «Люты», быў перакінуты ў пачатку сакавіка 1943 года ў вёску Лужкі акруговага камісарыята «Глыбокае». Сюды ж прыбыла з Люблінскай акругі «Дружына 2» Блажэвіча, атрад дыверсантаў з разведвальнай школы ў Волау, а таксама Асаблівы рускі батальён СС з Брэслаў. На аснове названых падраздзяленняў быў створаны 1-ы Рускі нацыянальны полк СС[3][4].

Знішчыць партызанскія фарміраванні, якія вырваліся з блакады ў час карнай аперацыі «Русалка», не ўдалося, аднак яны загубілі больш за 540 чалавек, 1 226 чалавек схапілі для вывазу на катаржныя работы ў Германію. Карнікі разрабавалі і спалілі дзясяткі вёсак, у т. л. Флярова (23 чалавекі) Лунінецкага pаёна, Залужжа (60 чалавек), Рагачы (15 чалавек), Свяціца (106 чалавек) Ляхавіцкага pаёна, Лактышы (12 чалавек) Ганцавіцкага pаёна і іншыя, забралі ў насельніцтва 2 890 галоў жывёлы, у т. л. 282 кані, 122 павозкі, больш за 7 т ільновалакна, 5 т ільнасемя, 563 т збожжа. Акупантам удалося на кароткі час аднавіць адносна бесперапынны рух на ўчастках чыгункі ЛунінецБаранавічы, ПінскМікашэвічы.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads