Каспля-2

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Каспля-2 (руск.: Каспля-2) — сяло ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне.

Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Remove ads

Геаграфія

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 33 км на паўночны захад ад Смаленска на аўтадарозе 66К11 Смаленск — Невель, па абодвух берагах ракі Каспля. Рака дзеліць паселішча на дзве часткі Каспля-1 і Каспля-2. Насельніцтва — 884 жыхары (2007 год). Уваходзіць у склад Касплянскага сельскага паселішча.

Гісторыя

Горад Каспля ўпершыню згадваецца ва Устаўной грамаце князя Расціслава Мсціславіча ў пачатку XII ст.

Летам 1942 года партызаны падарвалі машыну нямецкага ваеннага каменданта на аўтадарозе «Каспля-Смаленск». 1 ліпеня 1942 года насельніцтва вёскі было знішчана нямецкімі карнымі падраздзяленнямі пры дапамозе мясцовайй дапаможнай паліцыі.

Славутасці

  • Скульптура на брацкай магіле 628 савецкіх воінаў, загінулых у 1941—1948 гг.
  • Абеліск на брацкай магіле 157 ахвяр фашызму, расстраляных 1 ліпеня 1942 г. ля Кукінай гары.
  • Стаянкі эпохі неаліту на левым беразе ракі Каспля ля яе вытока з возера Каспля.
  • Гарадзішча днепра-дзвінскіх плямёнаў 1-га тысячагоддзя да н.э. на правым беразе ракі Каспля.
  • паселішча III—VII стст. н.э. на правым беразе ракі Каспля.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads