Касітэрыт

мінерал From Wikipedia, the free encyclopedia

Касітэрыт
Remove ads

Касітэры́т, алавяны камень — мінерал класа аксідаў, аксід волава, SnO2. Дамешкі жалеза, ніобію, тытану, вальфраму, селену і інш.

Хуткія факты Касітэрыт, Формула ...

Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае дыпірамідальныя, слупкаватыя і ігольчатыя крышталі, зярністыя, радыяльна-прамянёвыя агрэгаты. Колер карычневы з рознымі адценнямі, чорны, шэры. Бляск алмазны. Цвёрдасць 6—7 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,98—7,01 г/см³.

Важная алавяная руда. Радовішчы гідратэрмальнага паходжання, грэйзенавыя, пегматытавыя. Сустракаецца ў радовішчах разам з вальфрамітам, шэелітам, арсенапірытам. Радовішчы ў Германіі, Францыі, Кітаі, Расіі, Аўстраліі, Партугаліі, Чэхіі, Балівіі, Бразіліі, Інданезіі, Нігерыі, Намібіі[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Nickel E. H., Nichols M. C. IMA/CNMNC List of Mineral Names (March 2007) — 2007.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q20645057'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q16917772'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1356348'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads