Кацярына Ігараўна Байндль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кацярына Ігараўна Байндль
Remove ads

Кацярына Ігараўна[3] Байндль (да замужжа Кацярына Ігараўна Казлова); (нар. 20 лютага 1994, Мікалаеў, Украіна) — украінская тэнісістка.

Хуткія факты Кацярына Байндль, Нарадзілася ...
Remove ads

Агульная інфармацыя

Бацькоў Казловай завуць Ігар і Людміла; ёсць сястра Надзея. Кацярына ў тэнісе з пяці гадоў. Улюбёныя пакрыцці — хард і грунт; улюбёныя тэнісісты — Марціна Хінгіс і Роджэр Федэрэр.

27 мая 2015 года Казлова была дыскваліфікавана на шэсць месяцаў пасля таго, як адна з раней здадзеных ёй рэгулярных допінг-проб дала станоўчы вынік на 1,3-дыметылбутыламін[4]. Тэрмін адхілення ад спаборніцтваў быў вызначаны пачынаючы з 16 лютага таго года — часу здачы аналізу. Рэзультаты ўкраінкі на згуляных пасля гэтай даты турнірах былі абнулены.

7 снежня 2021 года Кацярына Казлова ажанілася з былым нямецкім хакеістам Міхаэлем Байндлем, і з таго часу выступае под яго прозвішчам[5].

Remove ads

Спартыўная кар’ера

Прафесійную кар’еру тэнісісткі Казлова пачала ў 2009 годзе. Першы тытул з цыклу ITF яна выйграла ў парах у 2010 годзе сумесна з вядомай суайчынніцай Элінай Світолінай. У 2011 годзе з Валянцінай Івахненка яна выйграла яшчэ тры парных тытулы на турнірах ITF. Улетку 2012 года Кацярына выйграла першы прафесійны тытул у адзіночным разрадзе, перамогшы на 25-тысячніку ITF у Германіі. Затым у жніўні яна выйграла ўжо 50-тысячнік ITF у Казані. У верасні Казлова дэбютавала ў асноўных спаборніцтвах WTA-тура, згуляўшы ў парным разрадзе турніру ў Ташкенце. Дэбют у асноўнай сетцы ў адзіночным разрадзе адбыўся годам пазней — у ліпені 2013 года на турніры ў Баку.

У ліпені 2014 года Казлова перамагла на 50-тысячніку ITF у Германіі. У лютым 2015 года яна ўпершыню была запрошана для ўдзелу ў складзе зборнай Украіны ў розыгрышы Кубка Федэрацыі. У красавіку Кацярына ўпершыню паднялася ў рэйтынгу ў топ-100, аднак далейшая дыскваліфікацыя не дазволіла замацавацца на гэтым узроўні. У жніўні Казлова з сёмай спробы прайшла кваліфікацыю турніру серыі Вялікага шлема, згуляўшы на Адкрытым чэмпіянаце ЗША. Восенню на турніры ў Ташкенце яна змагла выйсці ў свой першы чвэрцьфінал у WTA-туры.

У лютым 2016 года ўкраінская тэнісістка добра сябе праявіла на Прэм’ер-турніры ў Санкт-Пецярбургу, дзе з улікам кваліфікацыі выйграла шэсць матчаў запар і выйшла ў чвэрцьфінал. У красавіку яна абнавіла найлепшае дасягненне ў туры, прайшоўшы ў паўфінал турніру ў Стамбуле. У чэрвені таго ж года пасля выхаду ў чвэрцьфінал у Хертагенбасе Казлова паднялася ў рэйтынгу ў першую сотню. Восенню ў Ташкенце яна ў другі раз у кар’еры дайшла да паўфіналу турніру WTA.

Улетку 2017 года Казлова змагла выйграць 60-тысячнік ITF у Рыме. Напрыканцы ліпеня яна дайграла да чвэрцьфіналу турніру ў Бостадзе. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША ўкраінская тэнісістка змагла выйграць першы матч у аснове турніру серыі Вялікага шлема і прайшла ў другі раўнд. У верасні Казлова змагла выйграць тытул на турніры малодшай серыі WTA 125K у Даляні. Пасля гэтага яна двойчы дайграла да чвэрцьфіналу на турнірах WTA і скончыла сезон на 86-м месцы ў рэйтынгу.

На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2018 года Кацярына Казлова прайграла ў першым коле суперніцы з Расіі, 15-й сеянай, Анастасіі Паўлючэнкавай. На пачатку лютага на міжнародным турніры WTA ў Тайбэі ўкраінка ўпершыню ў кар’еры здолела дайсці да фіналу, дзе саступіла венгерскай спартсменцы Цімеі Бабаш з лікам 5-7, 1-6[6]. У ходзе ўдалага турніру Кацярына змагла перайграць другую сеяную Чжан Шуай, яшчэ адну кітайскую тэнісістку Дуань Ін’ін, Юлію Пуцінцаву з Казахстана, а ў паўфінале ўзяла верх над Сабінай Лісіцкі. Гэты поспех дазволіў Казловай падняцца на найвышэйшую для сябе — 62-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі ўжо ў першым раўндзе Казлова згуляла з дзеючай пераможцай турніру Аленай Астапенка. Абыйграўшы яе з лікам 7-5, 6-3, Казлова ўпершыню абыйграла тэнісістку з топ-10 і прайшла ў другі раўнд, у якім саступіла Кацярыне Сіняковай. У верасні Казлова выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Гуанчжоу, а затым у паўфінал турніру ў Ташкенце. У лістападзе яна дайшла да фіналу 60-тысячніка ITF у Таронта, дзе прайграла Кверыне Лемайнэ з Нідэрландаў. Сезон яна завяршыла на 86-ай пазіцыі.

У лютым 2019 года Казлова выйшла ў 1/4 фіналу зальнага турніру ў Будапешце. У сакавіку яна прабілася праз кваліфікацыю на прэм’ер-турнір вышэйшай катэгорыі ў Індыян-Уэлсе, і ў асноўнай сетцы дайшла да трэцяга раўнда, прайграўшы румынцы Симоне Халеп. У маі на іншым турніры гэтай серыі ў Мадрыдзе яна паўтарыла гэты рэзультат, на шляху абыйграўшы ў другім раўндзе № 5 у свеце Караліну Плішкаву — 7-5, 2-6, 6-4. На Ралан Гарос Казлова другі год запар выйшла ў другі раўнд. На Уімблданскім турніры і Адкрытым чэмпіянаце ЗША прайграла ўжо ў першым раўндзе. Восенню яна адзін раз дайграла да чвэрцьфіналу на турніры ў Наньчані. У 2023 годзе дайшла да трэцяга кола Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, саступіўшы Алене Астапенка.

Remove ads

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў

Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2022 138
2021 142 1 320
2020 106 282
2019 89 433
2018 99 237
2017 86 617
2016 98
2015 165
2014 135 227
2013 204 281
2012 192 141
2011 343 243
2010 374 326
2009 916 782

Выступленні на турнірах

Remove ads

Заўвагі

  1. Расійская тэнісістка гуляла на турніры ў нейтральным статусе, у перыяд забароны выступленняў пад сцягам Расіі.
  2. Пачала турнір з кваліфікацыі.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads