Клятное (Пухавіцкі раён)
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клятно́е[1] (трансліт.: Kliatnoje, руск.: Клетное) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 25 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 80 км ад Мінска, на рацэ Пціч.
Remove ads
Назва
У аснове назвы слова «клець» — будынак для захавання маёмасці[2].
Гісторыя
Ранняя гісторыя
У 1710 годзе ўпамінаецца як моцна пацярпелая ў Паўночную вайну вёска ў складзе маёнтка Смілавічы-Бакшты ў Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага[3]. У XVIII стагоддзі пэўны час у валоданні Барэцкай, у складзе маёнтка Навасёлкі[4].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. З канца XVIII стагоддзя ўласнасць Ратынскіх у складзе маёнтка Вомельна, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе вёска і фальварак Клетка, ёсць капліца, карчма, млын на рацэ Пціч (2 паставы), сукнавальня.
Паводле перапісу 1897 года былі аднайменныя вёска, урочышча і млын.
Найноўшы час
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[5]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1920-х гадоў працавала школа 1-й ступені.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У вёсцы месціўся штаб савецкай 2-й Мінскай партызанскай брыгады. У 1942—1943 гадах нацысцкая адміністрацыя расстраляла 23 жыхароў.
Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Сінчанскага сельсавета[6].
Remove ads
Насельніцтва
- 1800 год — 16 двароў, 146 жыхароў
- 1816 год — 22 двары, каля 140 жыхароў
- 1897 год — вёска, 31 двор, 238 жыхароў; млын, 5 жыхароў; урочышча, 3 двары, 28 жыхароў
- 1908 год — 54 двары, 357 жыхароў
- 1917 год — вёска, 62 двары, 367 жыхароў; урочышча, 3 двары, 18 жыхароў; урочышча, 2 двары, 10 жыхароў
- 1960 год — 271 жыхар
- 2002 год — 45 двароў, 86 жыхароў
- 2010 год — 38 гаспадарак, 57 жыхароў
- 2019 год — 34 жыхары[7]
Вядомыя асобы
- Іван Кузьміч Хурс (1922—2002) — военачальнік, віцэ-адмірал.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads