Конкурс песні Еўрабачанне 1964
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Конкурс песні Еўрабачанне 1964 стаў 9-м конкурсам Еўрабачанне. Ён прайшоў 21 сакавіка 1964 года ў Капенгагене (Данія) ў канцертнай зале Ціволь. Удзел у конкурсе прыняло 16 краін. Першы раз ўдзельнічала Партугалія, а адмовілася ад удзелу Швецыя з-за страйку артыстаў. Выйграла конкурс Італія ў першы раз, яе прадстаўляла Джільола Чінквеці з песняй « Non ho l'étà». Другое месца заняла Вялікабрытанія ў чацвёрты раз. Упершыню адну з краін прадстаўляў выканаўца нееўрапейскіх паходжання (галандка Аннеке Гренлох мела інданезійскія карані).
Remove ads
Змены ў правілах
Ізноў была змененая сістэма галасавання, колькасць членаў журы ў кожнай краіне было зноў скарочана да 10 чалавек, якія размяркоўвалі 9 ачкоў. Песня з найбольшай колькасцю галасоў атрымлівала ад дадзенай краіны 5 ачкоў, з другім вынікам - 3 ачкі, і трэцяя - 1 ачко. У выпадку, калі б адна песня атрымала ўсе галасы, гэтая песня атрымлівала б 9 ачкоў, а калі толькі 2 песні атрымлівалі галасы, першай ўручалася 6 ачкоў, а другі - 3. Калі 3 і больш песні атрымлівалі галасы, то першай давалася 5 ачкоў, другі - 3 і трэцяй - 1 ачко.
Remove ads
Інцыдэнт
Падчас конкурсу на сцэну выскачыў чалавек з плакатам «Байкот Франка і Салазар», выступаў супраць удзелу ў канцэртнай праграме прадстаўнікоў Іспаніі і Партугаліі, дзе кіравалі дадзеныя дыктатары.
Удзельнікі былых конкурсаў
Швейцарыя. Anita Traversi , Еўрабачанне 1960. 8 месца
Фінал
Балы
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads