Італія на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Італія ўдзельнічала ў конкурсе «Еўрабачанне» з 1956 па 1997 год. Італія — адна з сямі краін, якія ўдзельнічалі ў самым першым конкурсе (1956 года). У 1980-я і 1990-я гады некалькі разоў не ўдзельнічала ў конкурсе. А з 1998 года ўвогуле прыпыніла ўдзел на 13 гадоў, і павярнулася на конкурс толькі ў 2011 годзе. Разам з Вялікабрытаніяй, Германіяй, Іспаніяй і Францыяй з’яўляецца краінай «Вялікай пяцёркі», што дазваляе ёй удзельнічаць у фінале конкурса, мінуючы паўфіналы.
Краіна тройчы перамагала на конкурсе (у 1964, 1990 і 2021 гадах), і два разы праводзіла конкурс (у 1965 і 1991 гадах). Горшым рэзультатам краіны стала 21 месца, на конкурсе 2014 года.
Першую перамогу Італіі прынесла Джыльёла Чынквэцці, на конкурсе 1964 года, якая выконвала песню «Non ho l'étà». Другой пераможнай песняй стала «Insieme: 1992», якую выконваў Тото Кутуньё, у 1990 годзе. У 2021 годзе рок-гурт «Måneskin» перамог з песняй «Zitti e buoni».
За 47 гадоў удзелу Італія атрымала ў фінале 3245 балаў.
Remove ads
Адсутнасці
Італія некалькі разоў адмаўлялася ад удзелу ў конкурсе. Упершыню — у 1981 годзе, калі тэлерадыёкампанія RAI паведаміла, што ў Італіі цікавасць да конкурсу паменшылася. У 1983 годзе Італія зноў удзельнічала ў конкурсе.
В 1986 годзе RAI вырашыла, што Італія ізноў адмовіцца ад удзелу ў конкурсе. У 1987 годзе Італія павярнулася.
З 1994 па 1996 год Італія зноў адмаўляецца ад удзелу, так як RAI адзначыла адсутнасць цікавасці. У 1997 годзе Італія павярнулася на адзін год, пасля чаго сышла з конкурсу на 13 гадоў, не даючы ніякіх тлумачэнняў.
У канцы 2010 года Італія выказала жаданне павярнуцца на конкурс і ўзяла ўдзел у Еўрабачанні 2011, якое прайшло ў нямецкім горадзе Дзюсельдорф. Прадстаўнік Італіі Рафаэль Гуалацы заняў другое месца з песняй «Follia d’amore».
Remove ads
Удзельнікі
- Пераможца
- Другое месца
- Трэцяе масца
- Чацвертае месца
- Пятае месца
- Апошняе месца
- Аўтаматычны праход у фінал
- Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана
Remove ads
Правядзенне Еўрабачання ў краіне
Гісторыя галасавання
Па стане на 2019 год гісторыя галасавання Італіі выглядае наступным чынам:
Remove ads
Прэмія Марсэля Безансона
Фотагалерэя
Зноскі
- Winners of the Marcel Bezençon Awards 2015 . eurovision.tv (25 мая 2015). Праверана 8 December 2019.
- Winners of the Marcel Bezençon Awards 2017 . eurovision.tv (14 мая 2017). Праверана 8 December 2019.
- Here are the winners of the 2019 Marcel Bezençon Awards . eurovision.tv (18 мая 2019). Праверана 8 December 2019.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads