Люксембург на конкурсе песні Еўрабачанне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Люксембург на конкурсе песні Еўрабачанне
Remove ads

Люксембург удзельнічаў у конкурсе «Еўрабачанне» з 1956 па 1993 год. Люксембург — адна з сямі краін, якія ўдзельнічалі ў самым першым конкурсе (1956 года). У перыяд свайго ўдзелу краіна прапусціла толькі конкурс 1959 года, аднак пасля апошняга ўдзелу ў 1993 годзе, краіна адмовілася ад удзелу. 12 мая 2023 года стала вядома, што Люксембург вяртаецца на конкурс песні «Еўрабачанне 2024» праз 30 гадоў з апошняга ўдзелу[1].

Хуткія факты Люксембург, Удзелы ...

Люксембург з’яўляецца адной з самых паспяховых краін на конкурсе. Дзяржава дасягала перамогі пяць разоў, па гэтым паказчыку, яе абыходзяць толькі Ірландыя (7 перамог) і Швецыя (6 перамог).

Першая перамога Люксембурга была ў 1961 годзе, калі ад краіны ўдзельнічаў Жан-Клод Паскаль, з песняй «Nous Les Amoureux». Другую перамогу здабыла Франс Галь з песняй «Poupée de cire, poupée de son», яна прадстаўляла краіну ў 1965 годзе. Трэцяя перамога Люксембурга адбылася ў 1972 годзе, калі краіну прадстаўляла Вікі Леандрос, з песняй «Après Toi». Адразу на наступны год Люксембург здабыў чацвёртую перамогу, тады краіну прадстаўляла Ганна-Марыя Давід, з песняй «Tu te reconnaîtras». Пятую перамогу для краіны здабыла Карын Эрме, з песняй «Si La Vie Est Cadeau».

З 2004 года тэлеканал RTL, а таксама некаторыя вышэйшыя асобы Люксембурга рабілі некалькі спробаў павярнуць краіну на конкурс, але ў выніку гэтыя спробы не сталі паспяховымі.

За ўсю гісторыю ўдзелу Люксембург атрымаў 1423 бала.

Remove ads

Удзельнікі

Легенда табліцы
Пераможца
Другое месца
Трэцяе месца
Чацвёртае месца
Пятае месца
Апошняе месца
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана


Больш інфармацыі Год, Прадстаўнік ...
Remove ads

Правядзенне Еўрабачання ў краіне

Больш інфармацыі Год, Горад ...

Гісторыя галасавання

Станам на 1993 год гісторыя галасавання Люксембурга выглядае наступным чынам:

Больш інфармацыі Большасць балаў аддалі, Месца ...

Фотагалерэя

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads