Краслава

горад у Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Краславаmap
Remove ads

Краслава (лат.: Krāslava, традыцыйная беларуская назва — Краслаўка, Краслаў) — горад на паўднёвым усходзе Латвіі, на рацэ Дзвіна. Адміністрацыйны цэнтр Краслаўскага края. Насельніцтва на 2010 год — 10 194 чалавекі. Знаходзіцца за 274 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Краслава на лініі Даўгаўпілс — Полацк. Прыстань.

Хуткія факты Краіна, Статус ...
Remove ads

Назва

Назва горада паходзіць ад другога імя полацкай князёўны Рагнеды-Гарыславы. Паводле падання князёўна неаднойчы наведвала Гарыслаўку, і ў гэтым няма падставаў сумнявацца, бо да памежнага заходняга полацкага Герцыке адсюль цэлых 70 кіламетраў, а яшчэ далей на захад, паблізу сучаснага Ашэрадэна (лат.: Aizkraukle), знаходзіцца найбольш заходні з усіх Барысавых камянёў.[3]

Гісторыя

Ранняе Сярэднявечча

Паводле падання, Краслаўку (Гарыслаўку) заснавала ў X ст. князёўна Рагнеда (Гарыслава). У гэты час паселішча ўваходзіла ў складзе Полацкага княства. Прыкладна да 1239 года мясцовасць уваходзіла ў склад Герсіцкага княства. Тым часам у пісьмовых крыніцах Краслаў упершыню ўпамінаецца ў XIV ст., калі ён знаходзіўся пад уладай Лівонскага ордэна.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

30 жніўня 1559 года Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе Краслаў увайшоў ва ўтворанае Задзвінскае княства. У 1580-я гады тут збудавалі першы драўляны касцёл. У 1677 годзе мястэчка ўвайшло ў склад Інфлянцкага ваяводства.

У 1725 годзе Краслаў перайшоў у валоданне графаў Чапскіх, а ў 1729 годзе — Плятэраў. Апошнія збудавалі ў мястэчку мураваныя ратушу, касцёл і палац. У 1757 годзе пры кляштары езуітаў адкрылася Краслаўская каталіцкая семінарыя — першая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Латвіі.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Краслаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Дынабургскай (з 1893 года Дзвінскай) правінцыі Пскоўскай губерні (1772—1776), потым у складзе Полацкай губерні (1776—1778) і намесніцтва (1778—1796), Беларускай губерні (1796—1802), з 1802 года — Віцебскай губерні. У 1809—1822 гадах тут знаходзілася адміністрацыяй Дынабургскай правінцыі[4]. На 1852 год у Краслаўцы было 389 вялікіх будынкаў (з іх 32 мураваныя), працавалі гарбарня і кафляная майстэрня.

Найноўшы час

Thumb
Драматычны гурток пры таварыстве «Бацькаўшчына», які працаваў у 1922 і 1923 гадах у Краслаўцы.

У 1918 годзе Краслаўку занялі войскі Германскай імперыі, якія пакінулі гэтую мясцовасць пад канец года. У студзені 1919 года абвешчана Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка. У 1920 годзе бальшавікі страцілі падкантрольныя тэрыторыі, мястэчка ў складзе міжваеннай Латвійскай Рэспублікі. У 1923 годзе Краслава атрымала статус горада. Мясцовых беларусаў гуртавала дзвінская арганізацыя «Бацькаўшчына».

У 1940 годзе Краслава апынулася ў складзе Латвійскай ССР. У Другую сусветную вайну з 4 ліпеня 1941 да 22 ліпеня 1944 года яна знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 2009 годзе Краслава стала цэнтрам края.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1852 год — 3030 чал.; 1882 год — 4267 чал.[5]; 1897 год — 7834 чал., з іх 1874 каталікі, 1513 праваслаўныя і 4051 іўдзей
  • XX стагоддзе: 1999 год — 12 028 чал., з іх 37,5 % латышоў, 27,2 % рускіх, 21,7 % беларусаў і 10,2 % палякаў
  • XXI стагоддзе: 2010 год — 10 194 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці, апрацоўка драўніны і лёну.

Культура

У горадзе працуе Краслаўскі гістарычна-мастацкі музей.

Славутасці

  • Палацава-паркавы комплекс Плятэраў (1765—1791)
  • Касцёл Святога Людвіка і кляштар піяраў (1755—1767)
  • Малельня стараверская (1864)
  • Ратуша (XVIII ст.)
  • Царква лютэранская (1935—1938)

Страчаная спадчына

  • Краслаўскі замак[6]

Галерэя

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads