Крынічнік Дылена

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Крынічнік Дылена
Remove ads

Крынічнік Дылена[1] (Veronica dillenii) — аднагадовая травяністая расліна, від роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Заходняя Еўропа: Францыя, Швейцарыя, былая ГДР, Аўстрыя, Венгрыя, Чэхаславакія, Польшча; тэрыторыя былога СССР: у Еўрапейскай часткі ад заходняй мяжы да ракі Хапёр на усходзе, не заходзіць паўночней Літвы, паўднёвай часткі Беларусі, вярхоўяў ракі Северскі Данец і Варонежа, адсутнічае ў Крыме і ва многіх раёнах Заходняй Украіны, на Каўказе — толькі ў раёне Пяцігорска і ў вярхоўях Кубані, у азіяцкай часткі ў ваколіцах Орска, вярхоўях Эмбы, Казахскім драбнасопачніку, Тарбагатае, Рудным Алтаі.

Расце па сухіх лугах, у хваёвых лясах, на палях, на камяністых схілах.

Remove ads

Батанічнае апісанне

Сцёблы вышынёй 10-20 см, прамыя, залозістыя, у ніжняй частцы кучарава валасістыя, вышэй адагнута апушаныя, заканчваюцца суквеццем, у верхняй частцы пераважна галінаваныя.

Сярэдняе сцябловае лісце глыбока 5—7-пёрыстараздзельнае, з больш буйной канчатковай доляй, пры аснаванні клінаватыя. Верхняе сцябловае— суцэльнае, ланцэтна-лінейнае. Прыкветнае— лінейнае, цэльнакрайняе, значна адрозніваецца ад сцябловага лісця.

Кветкі ў шматкветкавыя друзлых і кароткіх гронкападобных суквеццях, на кароткіх кветаножках карацей чашачкі і прыкветкаў. Чашачка перавышае каробачку, з няроўнымі ланцэтнымі долямі, з рэдкімі залозістымі валасінкамі; вяночак роўны чашачцы, блакітны або цёмна-сіні, дыяметрам 4,5—5 см, верхняя лопасць шырокая, круглява-пупышкападобная, ніжняя лопасць ланцэтная, дзве бакавыя шырокаяйкападобныя.

Каробачка круглява зваротна-сэрцападобная, з 18-26 насенінамі, на верхавіне з неглыбокім выманнем, з рэдкімі залозістымі валасінкамі. Насенне пляскатае, у абрысе яйкападобнае, шчытападобнае, даўжынёй 1 мм, шырынёй 0,75 мм.

Remove ads

Таксанамія

Від Крынічнік Дылена ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).

  яшчэ 21 сямейства (згодна Сістэме APG II)   яшчэ ад 300 да 500 відаў
       
  парадак Ясноткакветныя     род Крынічнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Трыпутнікавыя     від
Крынічнік Дылена
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 90 родаў  
     

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 139. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads