Крыяліт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыяліт (ад стар.-грэч.: κρύος — мароз + λίθος — камень) — рэдкі мінерал з класа прыродных фтарыдаў, хімічны склад Na3AlF6.
Крышталізуецца ў монакліннай сінгоніі; кубападобныя крышталі і двайніковыя пласціны сустракаюцца рэдка. Звычайна ўтварае бясколерныя, белыя або шэрыя крышталічныя навалы са шкляным бляскам, часта заключаюць у сабе кварц, сідэрыт, пірыт, галеніт, халькапірыт, калумбіт, касітэрыт. Магчымая афарбоўка прымешкамі арганічных рэчываў.
Remove ads
Паходжанне
Сустракаецца ў пегматытах, утвараецца з рэшткавых раствораў, узбагачаных фторам.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 530.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads