Кірыл Аляксандравіч Прамудраў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кірыл Прамудраў (нар. 11 чэрвеня 1992, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Remove ads
Клубная кар’ера
Гуляў за дубль брэсцкага «Дынама». У 2011 годзе пачаў праходзіць у асноўны склад каманды, а ў сезоне 2012 замацаваўся ў аснове.
У сезоне 2013 ужо трывала выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. З верасня 2013 года, пасля таго як галоўным трэнерам стаў Сяргей Кавальчук, стаў выступаць у якасці апорнага паўабаронцы. Усяго за сезон правёў 30 матчаў (з 32), забіў 5 галоў.
У сезоне 2014 канчаткова замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы брэсцкага клуба. Выдатна пачаў сезон 2015, калі быў падцягнуты бліжэй да атакі і наладзіў узаемадзейнічанне з вопытным Раманам Васілюком, дзякуючы чаму хутка стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату 2015. У выніку, цікавасць да Кірыла сталі праяўляць розныя клубы, у тым ліку і замежныя.
29 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Прамудрава ў мінскае «Дынама»[5]. У складзе мінчан здолеў замацавацца ў стартавым складзе толькі бліжэй к канцу сезона, гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2016 ужо быў трывалым іграком асновы мінчан, аднак у першай палове сезона 2017 страціў месца ў складзе. У чэрвені 2017 года было абвешчана аб вяртанні Прамудрава ў брэсцкае «Дынама»[6]. У складзе брэстчан стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.
У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду сталічнаму «Промню»[7], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года вярнуўся ў Брэст[8], а ў студзені 2019 года разарваў кантракт з «Дынама»[9] і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[10]. У сезоне 2019 з’яўляўся на полі нерэгулярна, у 2020 годзе стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе.
У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[11]. У 2021 годзе заставаўся іграком асноўнага складу жодзінцаў. У студзені 2022 года падпісаў новае пагадненне з «Тарпеда-БелАЗ»[12]. У студзені 2023 года чарговы раз падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[13]. У сезоне 2023 стаў капітанам каманды і ў гэтай якасці дапамог ёй заваяваць бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі. У снежні 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з жодзінцамі[14].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2016, 2020, 2023
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2018, 2023
Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2018, 2024
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads