Кірыл Сяргеевіч Шакураў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кірыл Шакураў (нар. 7 красавіка 1994) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клуба «Вільга» з Гарволіна.

Хуткія факты Кірыл Шакураў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

З 2012 года выступаў за дубль «Белшыны». 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчан, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць брэсцкага «Дынама» (0:0). У сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца на полі, у асноўным выходзячы на замену, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У лютым 2017 года падоўжыў кантракт з «Белшынай»[3]. У сезоне 2017 працягваў у асноўным выхадзіць на замену, за сезон забіў 5 галоў.

У студзені 2018 года пачынаў рыхтавацца да новага сезона з «Белшынай», аднак у лютым накіраваўся ў пінскую «Хвалю», з якой неўзабаве падпісаў кантракт[4]. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў пінскі клуб[5] і неўзабаве апынуўся па праглядзе ў «Белшыне». У лютым 2019 года афіцыйна вярнуўся ў бабруйскі клуб[6], аднак не здолеў замацавацца ў складзе, толькі адзін раз выйшаў на замену.

У ліпені 2019 года перайшоў у светлагорскі «Хімік»[7], дзе стаў асноўным нападнікам. У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», аднак у выніку ў лютым стаў іграком пінскай «Хвалі»[8], дзе часцей выхадзіў на замену.

У пачатку 2021 года далучыўся да «Оршы», а ў ліпені перайшоў у «Ліду», дзе гуляў да канца сезона 2021. У сезоне 2022 выступаў у Другой лізе за віцебскі «Вялес-2020». У пачатку 2023 года перабраўся ў польскую «Вільгу» з Гарволіна.

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads