Кірыл Міхайлавіч Цапянкоў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кірыл Цапянкоў (нар. 8 ліпеня 2004, Шклоў) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».

Хуткія факты Кірыл Цапянкоў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у родным Шклове, пазней займаўся ў магілёўскай СДЮШАР-7, гуляў на юнацкім узроўні за магілёўскі «Дняпро». Летам 2020 года далучыўся да брэсцкага «Руха», дзе гуляў за дубль, а неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 22 лістапада 2020 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме.

У сезоне 2021 рэгулярна трэніраваўся з асноўнай камандай «Руха», але гуляў пераважна за дубль. У асноўнай камандзе за сезон правёў 4 матчы, адзначыўся адным голам у браму брэсцкага «Дынама». У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у лютым каманда знялася з Вышэйшай лігі. Нарэшце, у красавіку 2022 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама» да ліпеня з магчымасцю падаўжэння на год[4]. У складзе дынамаўцаў хутка стаў іграком асновы. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт да канца сезона 2023[5]. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з клубам[6].

У сезоне 2024 страціў месца ў складзе дынамаўцаў, і ў ліпені 2024 года перайшоў у «Слуцк»[7].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads