Кірыл Юр’евіч Вяргейчык
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кірыл Вяргейчык (нар. 23 жніўня 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.
Сын беларускага футбаліста, трэнера і функцыянера Юрыя Вяргейчыка.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў кар’еру ў салігорскім «Шахцёры», дзе трэнерам быў яго бацька. Паступова стаў праходзіць у асноўны склад. Другую палову 2012 года правеў у арэндзе ў «Тарпеда-БелАЗ», дзе стала выхадзіў у аснове.
Пасля заканчэння сезона 2012 вярнуўся ў «Шахцёр». У сезоне 2013 стаў часцей з’яўляцца на полі, звычайна выходзячы на замену.
У сакавіку 2014 года на правах арэнды перайшоў у брэсцкае «Дынама»[3], дзе стаў трывала выступаць на пазіцыі цэнтральнага або флангавага нападніка. У снежні 2014 года вярнуўся ў «Шахцёр»[4], дзе зноў стаў пераважна толькі выхадзіць на замену.
У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцк», але не падышоў клубу[5]. Неўзабаве далучыўся да «Нёмана», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[6]. У жніўні 2016 года, пакінуўшы гродзенскі клуб, стаў іграком «Віцебска»[7]. У «Віцебску» спачатку выхадзіў на замену, пасля стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. У сезоне 2018 з 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату.
У студзені 2019 года, пакінуўшы «Віцебск» па заканчэнні кантракта, стаў іграком мінскага «Дынама»[8]. Не замацаваўся ў складзе мінчан, часцей выхадзіў на замену. У верасні 2020 года на правах арэнды вярнуўся ў «Віцебск»[9], па заканчэнні арэнды ў снежні 2020 года пакінуў віцебскую каманду[10], а неўзабаве развітаўся і з «Дынама»[11].
У лютым 2021 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[12]. У сезоне 2021 пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам[13]. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк»[14] і завяршыў прафесійную кар’еру[15].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2010, 2011, 2013
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015
У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads