Канстанцін Міхайлавіч Касмачоў
жывапісец і графік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанцін Міхайлавіч Касмачо́ў[2] (руск.: Константин Михайлович Космачёв; 7 мая 1911, Мікуліна, Аршанскі павет, Магілёўская губерня — 4 жніўня 1992, Мінск, Беларусь) — беларускі жывапісец, графік, педагог.
Remove ads
Біяграфія
Прафесійную адукацыю атрымаў у 1928 — 1932 гадах у Беларускім дзяржаўным мастацкім тэхнікуме, дзе яго настаўнікамі былі М. Эндэ і В. Руцай. Пасля заканчэння тэхнікума, у індывідуальным парадку працягваў навучанне у Ю. Пэна, В. Руцая, Ф. Фогта.
Скончыў рэспубліканскія курсы павышэння кваліфікацыі мастакоў (1938—1940). У 1940 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР.
Удзельнічаў у вайне супраць нацысцкай Германіі (1941—1945), у баявых дзеяннях быў кантужаны.
З 1945 года жыў і працаваў у Мінску. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1948—1957).
Прымаў удзел у болей чым пяцідзесяці мастацкіх выстаўках: галоўных рэспубліканскіх выстаўках у Мінску (з 1932 года), выстаўках беларускага мастацтва ў Маскве і іншых гарадах СССР (з 1940 года), выстаўках беларускіх мастакоў у Румыніі (1959), Вялікабрытаніі (1967), Фінляндыі (1969), Польшчы (1971), Аўстрыі (1976).
Персанальныя выстаўкі К. Касмачова былі праведзены ў Мінску ў 1971 і 1983 гадах.
З 27 мая па 28 чэрвеня 2011 года карціны мастака экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь ў складзе выстаўкі «Даўжэй за век»[3].
Дзяржаўныя ўзнагароды СССР: ордэн «Знак Пашаны», медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», медаль «За працоўную доблесць», медаль «За працоўную адзнаку».
Узнагароджаны дзвюма Граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1963).
Remove ads
Творчасць
К. Касмачоў працаваў у галіне станковага жывапісу і станковай графікі.
З даваенных работ захавалася карціна «У падпольнай друкарні» (1940).
У 1946 годзе з-пад пэндзля мастака з’явілася карціна «Рускія прыйшлі», у якой былі адлюстраваны падзеі нядаўняй вайны.
З 1947 года мастак працаваў над увасабленнем вобраза У. І. Леніна. («Ленін у Разліве»,1947; «Напярэдадні»,1959, варыянт 1961; трыпціх «Незабыўнае»,1962). Адзін з аўтарскіх варыянтаў карціны «Напярэдадні» быў набыты ў збор Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі.
У сюжэтна — тэматычным жанры ён намаляваў карціны «На пчальніку» (1950), «У родным краі. С. Ясенін» (1965) і трыпціх «Рэчыцкая лірычная» (1965).
У перыяд з 1966 па 1972 год К. Касмачоў стварыў шэраг пейзажаў, прысвечаных помнікам старажытнай архітэктуры Беларусі: «Нясвіж. Замак», «Слуцкая брама», «Нясвіж. Гадзіннікавая вежа», «Мірскі замак», «Белая вежа»[4]. Вобразы беларускай прыроды мастак увасобіў у карцінах «Ласкавая восеньская раніца», «Бэзавы май», «Стог канюшыны», «На Вячы», «Раўбічы ў кастрычніку» і інш.
У 1970—1980-я гады К. Касмачоў асноўную ўвагу надаваў графіцы («Партрэт маці»,1979; «Аўтапартрэт»,1980; «Студэнтка»,1981; «Якуб Колас»,1983).
Карціны і графіка К. Касмачова знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, музеях Расіі.
Remove ads
Памяць
У 2011 годзе, да 100-годдзя з дня нараджэння мастака, РУП «Белпошта» выпусціла памятны мастацкі канверт з партрэтам Канстанціна Касмачова на фоне яго твора «Рэчыцкая лірычная» (1965). Мастак канверта — Мікола Рыжы.
Зноскі
- Konstantin Mikhailovich Kosmachev // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- И дольше века...(недаступная спасылка). Национальный художественный музей Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2018.
- Канстанцiн Касмачоў(недаступная спасылка). «Мастакі» – сайт беларускага жывапісу. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2019.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads