Леанід Рыгоравіч Рахленка

савецкі акцёр і рэжысёр From Wikipedia, the free encyclopedia

Леанід Рыгоравіч Рахленка
Remove ads

Леанід Рыгоравіч (Гдальевіч) Рахленка (1907, г.п. Церахоўка, Добрушскі раён — 1986) — беларускі акцёр, рэжысёр. Народны артыст Беларусі (1946) і Народны артыст СССР (1966), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1970).

Хуткія факты Леанід Рыгоравіч Рахленка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Магіла Леаніда Рахленкі на Усходніх могілках Мінска.

У 1925—1927 гадах навучаўся ў Ленінградскім інстытуце сцэнічнага мастацтва (Расійская СФСР) на курсе Леаніда Віўена і Сяргея Радлава. З 1926 года ў Ленінградскім рабочым тэатры пралеткульта. У 1929—1981 гадах у Беларускім тэатры імя Янкі Купалы, дзе ў 1937—1941 гадах займаў пасаду мастацкага кіраўніка. Адначасова ў 1956—1958 і 1967—1969 гадах быў мастацкім кіраўніком студый пры тэатры.

Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1946 года.

Remove ads

Творчасць

Выкананыя ім ролі былі адметныя выразнасцю душэўных уласцівасцей, светапогляднай абагульненасцю і падрабязнасцю распрацоўкі. Ён выканаў наступныя ролі ў адпаведных пастаноўках:

Яго пастаноўкі вызначаліся дакладнасцю вобразнай будовы, тонкай распрацоўкай характараў і акцёрскай спалучанасцю. На памостках Купалаўскага тэатра ён паставіў:

  • 1934 — «Канец дружбы» са Львом Літвінавым;
  • 1936 — «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага;
  • 1937 — «Скупы» Мальера;
  • 1937 — «Салавей» з Л.Літвінавым;
  • 1938 — «Без віны вінаватыя» Астроўскага;
  • 1938 — «Партызаны» з Канстанцінам Саннікавым;
  • 1939 — «Хто смяецца апошнім» з Восіпам Раеўскім;
  • 1941 — «У стэпах Украіны» А.Карнейчука;
  • 1943 — «Рускія людзі» К.Сіманава;
  • 1953 — «Каварства і каханне» Фрыдрыха Шылера;
  • 1954 — «Вогненны мост» Барыса Рамашова;
  • 1956 — «Пані міністэрша» Браніслава Нушыча;
  • 1962 — «Паўночная мадонна» братоў Тур (Леаніда Тубельскага і Пятра Рыжэя)[1].

Фільмаграфія

Remove ads

Сям’я

  • жонка Лідыя Ржэцкая (1899—1977) — актрыса, народная артыстка СССР (1955)
  • Дачка Валянціна (нар. 1931) — беларуская піяністка[2].
  • брат Аляксандр Рахленка (1918—1959) — акцёр
  • унук Аляксандр Юр’евіч Рахленка (нар. 1961) — кінаакцёр

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Клара Кузняцова. Рахленка // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13. — С. 380-381. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0216-4.
  2. Рахленко Леон Гдальевич(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2021. Праверана 23 снежня 2019.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads