Леанід Якаўлевіч Сагалаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Якаўлевіч Сагалаў (27 красавіка 1939, г. Волагда) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1963 годзе БПІ. 3 1963 года працаваў у БелНДІПдзіпрасельбуд, з 1967 у інстытуце «Белпрампраект», з 1971 у Саюзмашпраекце, з 1977 года — галоўны архітэктар праектаў Беларускага філіяла Дзіпрамяса.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя работы: будынак інстытута «БелНДІПдзіпрасельбуд» (1973), інжынерны корпус завода «Прамсувязь» (1973), лабараторны корпус Інстытута цепла- і масаабмену АН Беларусі (1972), гармалзавод № 3 (1983) у Мінску, гармалзаводы ў Гомелі, Слуцку (1980—1982); карпусы Беларускага аўтамабільнага завода ў Жодзіне (1977, усе ў сааўтарстве), прыладабудаўнічыя заводы ў Волагдзе, Растове Вялікім, Рагачове (1973—1976); вытворчы і інжынерны карпусы прадпрыемстваў машынабудавання і прыладабудавання ў Новасібірску, Барнауле, Казані, Мінску, Брэсце, Гомелі (1973—1976); прадпрыемствы мясной і малочнай прамысловасці ў Барысаве, Бярозе, Слуцку, Віцебску, Баранавічах, Клецку, Полацку, Гродне, Навагрудку і інш. (1978—1990).
Remove ads
Літаратура
- Сакалоў Леанід Якаўлевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Сагалов Леонид Яковлевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads