Аляксандр Аляксандравіч Дзічкоўскі

беларускі праваслаўны святар, мітрафорны протаіерэй From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Аляксандравіч Дзічкоўскі (нар. 31 мая 1946, г. Лунінец, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі праваслаўны святар, мітрафорны протаіерэй.

Хуткія факты Аляксандр Дзічкоўскі, Адукацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 31 мая 1946 года ў Лунінцы ў шматдзетнай (5 дачок і 5 сыноў) сям’і святара. Бацька — протаіерэй Аляксандр Мікалаевіч Дзічкоўскі (1902—1982), выхадзец з сялянскай сям’і з Петрыкава. Брат — мітрафорны протаіерэй Генадзь Дзічкоўскі (1936—2014) — быў ганаровым настаяцелем Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску.

З дзяцінства дапамагаў бацьку ў храме. Навучаўся ў Круговіцкай і Пірэвіцкай сярэдніх школах, скончыў Гомельскі політэхнікум па спецыяльнасці «Тэхнік-судамеханік». Некалькі гадоў працаваў памочнікам капітана на буксірных цеплаходах у Пінску і Гомелі.

У 1969 годзе паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю  (руск.), дзе спяваў у хоры айца Матфея (Мармыля). У канцы першага курса пасвечаны ў дыякана епіскапам Філарэтам. Пасля кароткага служэння ў Ялцінскім Аляксандра-Неўскім саборы  (руск.) ўладыка Антоній  (укр.) накіраваў айца Аляксандра ў Свята-Мікалаеўскі сабор  (руск.) горада Еўпаторыі, дзе праз некалькі месяцаў пасвяціў яго ў іерэя.

У верасні 1977 года вярнуўся ў Беларусь. Каля паўгода праслужыў у Спаса-Праабражэнскай царкве ў вёсцы Новая Мыш Баранавіцкага раёна. У свята свяціцеля Мікалая Цудатворца, 19 снежня 1977 года, прызначаны благачынным цэркваў Баранавіцкай акругі, а напярэдадні свята Стрэчання Гасподняга, 13 лютага 1978 года, — настаяцелем Пакроўскага сабора ў Баранавічах.

З першых гадоў служэння ў Баранавічах айцец Аляксандр зарэкамендаваў сабе дбайным пастырам і выдатным адміністратарам, за што набыў аўтарытэт не толькі сярод духавенства, але і сярод жыхароў горада і раёна. Дзякуючы ягоным намаганням зроблены капітальны рамонт Пакроўскага сабора, пабудаваны новыя храмы ў вёсках Адахаўшчына, Ятвезь, Крошын, Петкавічы, Карчова, Русіно, Лясная; адноўлены закрытыя і практычна цалкам разбураныя храмы ў Чэрніхаве, Пачапаве, Вялікай Сваротве, Люшневе і інш.

Пры непасрэдным удзеле айца Аляксандра ўзведзены шэраг храмаў у Баранавічах: царква ў імя святога Аляксандра Неўскага, мучаніка Іаана Воіна, Святых Жонак-Міраносіц, велікамучаніка Георгія Перамаганосца, капліцы ў гонар святога Андрэя Багалюбскага і Архістратыга Божага Міхаіла, утвораны прыход у гонар блажэннай Валянціны Мінскай.

У 1990—1995 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання .

Быў дэлегатам ад Пінскай епархіі ў Памесным саборы Рускай праваслаўнай царквы (27 студзеня — 1 лютага 2009 года), на якім быў абраны Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

У лістападзе 2017 года па ініцыятыве айца Аляксандра быў створаны хор духавенства Баранавіцкага благачыння. Хор неаднаразова выступаў перад прыхаджанамі гарадскіх храмаў, на гарадскіх пляцоўках, у працоўных калектывах, перад студэнтамі і навучэнцамі, у сельскіх дамах культуры Баранавіцкага раёна.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра II і III ступені, прападобнага Сергія Раданежскага II і III ступені, прападобнага Данііла Маскоўскага II ступені, прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені, Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай, свяціцеля Кірыла Тураўскага I і II ступені, а таксама шматлікімі медалямі, знакамі і граматамі.

12 студзеня 2010 года протаіерэю Аляксандру Дзічкоўскаму прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Баранавіцкага раёна.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads