Люшнева

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лю́шнева[1] (трансліт.: Liušnieva, руск.: Люшнево) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 28 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы — Ліда, пры аўтадарозе з Моўчадзі ў Палонку, за 1,5 км ад ракі Іса.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядома з сярэдзіны XVI стагоддзя як сяло. З канца XVI стагоддзя належала Сапегам.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, з 1801 года Гродзенскай губерняў.

У 1886 годзе ў сяле дзейнічалі валасное праўленне, Свята-Успенская царква, народнае вучылішча (адкрыта ў 1863 годзе), карчма, побач — вадзяны млын і лесапільны завод. Існавалі лесараспрацоўчыя, сплаўныя, возніцкія і іншыя промыслы.

У пачатку XX стагоддзя сяло (912 жыхароў), працавала народнае вучылішча (у 1901 годзе ў ім вучылася 80 дзяцей). 3 кастрычніка 1908 года селянін Іван Чарнагрэбель, капаючы на сваёй сядзібе яму для бульбы, знайшоў 258 сярэбраных прускіх манет 1600-х гадоў і прадставіў іх у паліцыю. Аднак усе манеты былі вернуты з-за таго, што «каштоўнасць ... манет толькі крыху перавышае кошт металу». З селяніна ўзялі распіску аб атрыманні назад скарба з указаннем дакладнага месца знаходкі[2]

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Слонімскага павета. Побач з вёскай размяшчаўся аднайменны фальварак (9 дамоў, 72 жыхары)

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 22 сакавіка 1962 года цэнтр Люшнеўскага сельсавета. З 22 сакавіка 1962 года да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета[3][4].

Remove ads

Інфраструктура

  • Майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі
  • Ветэрынарны пункт
  • Аддзяленне сувязі
  • 2 магазіны
  • Базавая школа
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Дзіцячыя яслі-сад
  • Аўтаматычная тэлефонная станцыя
  • Фельчарска-акушэрскі пункт

Насельніцтва

  • 55 двароў, 572 жыхары (1886)
  • 42 дамы, 332 жыхары (1921)
  • 535 жыхароў (1959)
  • 745 жыхароў (1970)
  • 272 двары, 697 жыхароў (1972)
  • 172 двары, 478 жыхароў (1998)

Славутасці

Thumb
Свята-Успенская царква

Вядомыя асобы

  • Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў (нар. 1942) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, балетмайстар. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1975). Народны артыст Беларусі (1987).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Карач, А. В. Грашовыя скарбы на Гродзеншчыне / А. В. Карач // Рэха мінуўшчыны: Зборнік навуковых артыкулаў Студэнцкага навуковага таварыства факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Я.Купалы / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»; [Рэдкалегія: А. С. Горны (старшвня) і інш.]. — Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2011. — 283 с. — С. 241. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарыяны архіў Беларусі ў г. Гродна. — Ф. 14. — Воп. 1. — Спр. 75. — Арк. 1—10.
  3. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads