Ліпа амерыканская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліпа амерыканская (лац.: Tilia americana) — від роду Ліпа, які натуральна расце на ўсходзе Паўночнай Амерыкі.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Ліпа амерыканская — лістападнае дрэва, якое дасягае ў вышыню 20—35 (да 45) метраў з дыяметрам ствала да 1,2 метра. Крона разгалістая, галінкі часта нікнуць.
Кара шэрая або светла-карычневая з вузкімі шчылінамі.
Карані буйныя, ідуць углыб і ў шырыню.
Аднагадовыя парасткі гладкія, чырванавата-шэрыя, на другі год робяцца светла-шэрымі, затым цёмна-карычневымі або карычнева-шэрымі, пакрытымі цёмнымі выступамі.
Пупышкі шчыльныя, завострана-авальныя, гладкія, цёмна-чырвонага колеру, з дзвюма пакрытымі[удакладніць] папярэчнымі чашуямі.
Лісце простае, чаргаванае, авальнай або сэрцападобнай формы з няроўнымі асновамі (большы край звернуты да галінкі), з доўгім тонкім хвосцікам, з буйназубчатым краем і завостранай верхавінай. Адрозніваецца ад іншых відаў ліпы больш буйнымі лістамі. Памер лісця 10-15 см у даўжыню і шырыню (часам да 25 см). Маладое лісце бледна-зялёнае, матавае, спелы ліст — цёмна-зялёны, гладкі, бліскучы зверху, знізу бялейшы, з пучкамі іржава-карычневых валасінак ля пачатку першасных жылак. Невялікія прылісткі ападаюць неўзабаве пасля распускання пупышак. Восеньская афарбоўка лісця ад жоўта-зялёнай да жоўтай.
Невялікія (10-14 мм у дыяметры), жаўтлява-белыя, духмяныя кветкі сабраны па 6-20 ў паніклыя парасонападобныя суквецці. Бялёса-зялёныя прыкветкі прымацаваныя на сярэдзіне кветаножак. Кветкі правільныя, з пяццю пялёсткамі і чашалісцікамі, шматлікімі тычачкамі і пяцігнёзднай верхняй завяззю. Красаванне прыпадае на пачатак ці сярэдзіну лета. Асноўныя апыляльнікі — пчолы.
Плод — круглявыя, сухія скрыначкі крэмавага колеру, 8-10 мм у дыяметры.
Remove ads
Таксанамія
Пытанне пра склад дадзенага віду дыскусійнае. Некаторыя аўтары разумеюць яго ў вузкім сэнсе нароўні з Tilia caroliniana, Tilia heterophylla ці Tilia mexicana, разгляданымі як самастойныя віды. Іншыя ж бачаць у апошніх толькі разнавіднасці ліпы амерыканскай. Дадзенае вышэй апісанне і арэал адносяцца толькі да вузкай трактоўкі віду. Калі разглядаць від у шырокім сэнсе, то ў яго ўвойдуць расліны з лістамі, ніз якіх белага колеру, густа і коратка апушаны. Арэал у гэтым выпадку пашыраецца да Фларыды і Мексікі.
Remove ads
Экалогія
Ліпа амерыканская нароўні з клёнам цукровым з’яўляецца садамінантам клянова-ліпавых лясоў, найбольш распаўсюджаных у заходнім Вісконсіне, цэнтральнай Мінесоце, якія таксама растуць на ўсход да Новай Англіі і паўднёвага Квебека. Ліпа амерыканская таксама прысутнічае ў многіх іншых лясных асацыяцыях.
Багаты нектар выкарыстоўваецца рознымі відамі насякомых. Насенне паядаецца бурундукамі, мышамі, вавёркамі. Палёўкі і трусы абгрызаюць кару з пабегамі, часам пашкоджваючы маладыя дрэвы. Лісце служаць ежай для вусеняў матылькоў і збольшага для імага японскага жука, які з’яўляецца заносным відам у Паўночнай Амерыцы.
Культываванне і выкарыстанне
Ліпа амерыканская добра размнажаецца насеннем, тронкамі і прышчэпкай. Маладыя дрэвы хутка растуць, але іх моцна пашкоджваюць розныя насякомыя.
Від вырошчваецца як дэкаратыўнае дрэва, здольнае даваць густы цень. Часам ліпу саджаюць з наветранага боку саду для абароны пладовых дрэў. Лісце і кветкі ліпы ядомыя. Выдатны меданос.
Культура амерыканскай ліпы можа расці на поўначы ў раёнах з мяккім кліматам (Джуна, Аляска).
Вядомыя наступныя віды ліпы амерыканскай: «Nova» і «Duros» — з прамой кронай, «Frontyard» — з пірамідальнай кронай, «Redmond» — з канічнай кронай.
Драўніна
Драўніна бледна-карычневая, часам амаль белая або чырвоная; мяккая, тонкатэкстурная; колецца не вельмі лёгка. Шчыльнасць драўніны — 0,4525. Выкарыстоўваецца для вырабу драўляных вырабаў, недарагой фурнітуры, карпусоў вагонаў. Вельмі добра падыходзіць для разьбы па дрэве. Унутраны пласт кары (лыка) моцны і кудзелісты, выкарыстоўваецца для вытворчасці канатаў, вяровак. Часта драўніну выкарыстоўваюць для вытворчасці карпусоў электрагітар, аддаючы ёй перавагу нароўні з аналагічнай па ўласцівасцях драўнінай алешыны і таполі, таму што яна светлая, трывалая і добра рэзаніруе.
У медыцыне
Медыцынскае выкарыстанне такое ж, як і ліпы драбналістай. Кветкі, лісце, драўніну, драўняны вугаль ужываюць у медыцынскіх мэтах. Актыўныя рэчывы кветак ліпы ўключаюць флаваноіды (якія дзейнічаюць як антыаксіданты), эфірны алей і слізістыя рэчывы, што змякчаюць запаленчыя працэсы. Чай з кветак ліпы мае прыемны водар. Таксама ў ліпе амерыканскай утрымліваюцца таніны, якія валодаюць вяжучым дзеяннем.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads