Лістоўніца Гмеліна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лістоўніца Гмеліна
Remove ads

Лістоўніца Гмеліна (Lárix gmélinii) — від іглічных дрэў з роду Лістоўніца (Larix) сямейства Хваёвыя (Pinaceae). Найбольш паўночная драўняная парода, якая дасягае 72° 56' з. ш. на Таймыры ў даліне ракі Хатангі. Названая ў гонар Іагана Георга Гмеліна.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя из кнігі Р. Э. Траутфетэра Plantarum imagines et descriptiones florum Rossicam illustrantes, 1844—1846

Маладыя парасткі светлыя, разаватыя або вохрыста-саламяныя, рассеянаваласістыя. Кара ствала чырвоная або шаравата-бурая, тоўстая, з глыбокімі расколінамі ў ніжняй частцы старых ствалоў.

Ігліца ярка-зялёная, даўжынёй 15-30 мм, вузкалінейная, мяккая, на скарочаных уцёках у пучках па 25-40 штук.

Шышкі даўжынёй 15-30 мм, авальныя або яйкападобныя. На дробных шышках 20-25 чашуй ў чатыры рады, на буйных шышках 40-50 чашуй ў шэсць шэрагаў. Насенныя лускі даўжынёй 1-1,2 см, шырынёй 0,8-1 см. Насенне спее ў жніўні-верасні і ў сухое надвор’е масава высыпаецца з расчыніўшыхся шышак, калі насенныя лускі шышак адхіляюцца ад стрыжняў пад вуглом 40-50°.

Распаўсюджванне і экалогія

Thumb
Зялёная шышка

Мяжы арэала:

  • заходняя — умоўная лінія, якая злучае возера Пясіна на Таймыры з возерам Байкал;
  • усходняя — амаль супадае з ніжнім цячэннем Лены, затым сыходзіць у паўднёва-ўсходнім напрамку па Алдану і прыкладна ад яго сярэдняга цячэння накіроўваецца на поўдзень да Удскай губы Ахоцкага мора і далей сыходзіць на поўдзень да адгор’ях Малога Хінгана і да мяжы Расіі па Амуры. На поўдні арэал ахоплівае Усходняе Забайкалле.

У спрыяльных умовах дрэвы вырастаюць да 30 м вышыні пры 80 см у дыяметры ствала. На Крайняй Поўначы гэта прыземістае распасцёртае дрэўца.

Лістоўніца Гмеліна — вельмі вынослівае дрэва, прыстасаванае да самых суровых умоў наваколля. У гарах расце да верхніх межаў росту лесу, прымаючы нізкарослую або стланіковую форму. Расце ў паніжаных месцах, на забалочаных і тарфяністых марях, у раёнах неглыбокага залягання вечнай мерзлаты, на камяністых горных схілах.

У цяжкіх умовах вырастання, дзе адсутнічаюць канкуруючыя пароды, звычайна ўтварае чыстыя насаджэнні нізкіх (IV—V) банітэтаў. У спрыяльных умовах расце разам з елкай, хвояй, бярозай і іншымі дрэвамі.

Remove ads

Класіфікацыя

Thumb
Лістоўнічнік  (руск.) непадалёку ад сяла Гайтэр  (руск.).

Таксанамія

Від Лістоўніца Гмеліна ўваходзіць у род Літоўніца (Larix) сямейства Хваёвыя (Pinaceae) парадку Pinales[1].

  яшчэ 6 сямействаў   яшчэ 11 відаў
       
  порядок Pinales     род Лістоўніца    
             
  отдел Хвойныя     сямейства Хваёвыя     від
Лістоўніца Гмеліна
           
  яшчэ тры вымерлых парадкі   яшчэ 10 родаў  
     

Разнавіднасці

У межах віду вылучаюць некалькі разнавіднасцяў[1]:

  • Larix gmelinii var. gmelinii — расце на большай частцы арэалу віду, ад Енісея да Камчаткі
[syn. Abies gmelinii Rupr. basionym]
[syn. Abies kamtschatica Rupr.]
[syn. Larix amurensis hort. ex Beissn., nom. inval.]
[syn. Larix cajanderi Mayr]
[syn. Larix dahurica Turcz. ex Trautv. Лістоўніца даурская][2]
[syn. Larix kamtschatica (Rupr.) Carrière]
[syn. Larix kurilensis Mayr]
[syn. Larix dahurica var. japonica Maxim. ex Regelbasionym]
[syn. Larix koreana Nakai, nom. nud.]
[syn. Larix olgensis A.Henry basionym]
[syn. Larix principis-rupprechtii Mayr basionym]
[syn. Larix dahurica var. principis-rupprechtii (Mayr) Rehder & E.H.Wilson]
Remove ads

Зноскі

  1. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 72. — 160 с. 2 350 экз.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads