Лявон Лявонавіч Більдзюкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лявон Лявонавіч Більдзюкевіч
Remove ads

Лявон (Ляонт) Лявонавіч Більдзюкевіч (6 (18) студзеня 1895, мяст. Івянец, Мінскі павет, цяпер Валожынскі раён — 18 жніўня 1942) — беларускі педагог, матэматык, грамадскі дзеяч.

Хуткія факты Лявон Лявонавіч Більдзюкевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мінскую гімназію (1913), Кіеўскі ўніверсітэт (1917), педагагічныя курсы пры Кіеўскай навучальнай акрузе (1918), курс па эканоміцы Кіеўскага камерцыйнага інстытута (1919). У 1914 друкаваўся ў газеце «Наша ніва» (апавяданне «Гадзюка»). У 1917-18 уваходзіў у кіеўскі беларускі культурна-асветны гурток «Зорка».

3 чэрвеня 1919 у Мінску, загадчык Мінскай школы сляпых, дзе перавёў навучанне на беларускую мову. У час польска-савецкай вайны 1919-20 член Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску, удзельнічаў у працы Беларускай школьнай рады Міншчыны, у распрацоўцы навучальных праграм для беларускай пачатковай школы. 3 кастрычніка 1919 выкладчык Мінскай беларускай гімназіі, уваходзіў у камісію пры Мінскім беларускім педагагічным інстытуце па распрацоўцы беларускай матэматычнай тэрміналогіі. Пераклаў на беларускую мову падручнікі па матэматыцы: «Аснаўныя пачаткі арыфметыкі» К. Цыгельмана (1920), зборнікі арыфметычных задач М. Шапашнікава, М. Вальцава (1921) і С. Валасковіча (1922, ч. 1-2). 3 1921 член прыродазнаўчага аддзялення Тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта, удзельнічаў у апрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі па матэматыцы, касмаграфіі і фізіцы, супрацоўнік часопісаў «Школа и культура Советской Белоруссии», «Вестник Народного комиссариата просвещения» і «Зоркі».

Thumb
Навуковая камісія Інбелкульта, 1922 год. Лявон Більдзюкевіч стаіць другі злева.

3 1923 выкладчык Бабруйскага, з 1925 — Рагачоўскага беларускага педагагічных тэхнікумаў.

3 1930 у Мінску, працаваў у Інстытуце торфу БССР, выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце і БДУ. 20 чэрвеня 1938 арыштаваны па т.зв. справе «Саюза вызвалення Беларусі», 15 жніўня 1939 асуджаны на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Паводле афіцыйных звестак, памёр на Калыме.

Рэабілітаваны трыбуналам БВА 28 жніўня 1956. Справа Б. № 7928-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Remove ads

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads