Лех Валенса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лех Вале́нса (польск.: Lech Wałęsa, нар. 29 верасня 1943[3][4][…], Папова[d], Ліпноўскі павет[3]) — польскі дзяржаўны дзеяч і прафсаюзны актывіст. Адзін з заснавальнікаў і лідараў «Салідарнасці», першага незалежнага прафсаюза на тэрыторыі Савецкага блока. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1983 года і першы абраны Прэзідэнт Трэцяй Польскай рэспублікі з 1990 да 1995 года.
Remove ads
Біяграфія
Лех Валенса быў электрыкам па прафесіі і неўзабаве пасля пачатку працы ў Гданьску на суднабудаўнічым заводзе імя Леніна (затым Гданьская суднаверф) стаў прафсаюзным актывістам, за што падвяргаўся пераследу з боку камуністычных уладаў, змяшчаўся пад нагляд, быў звольнены ў 1976 годзе і некалькі разоў арыштаваны. У жніўні 1980 года ён згуляў важную ролю ў палітычных перамовах, якія прывялі да новага Гданьскага пагаднення паміж бастуючымі і ўрадам. Стаў адным з заснавальнікаў прафсаюзнага руху «Салідарнасць».
У канцы 1981 года, пасля таго, як рэжым генерала В. Ярузельскага абвясціў у Польшчы ваеннае становішча, а «Салідарнасць» была абвешчана незаконнай, зноў быў арыштаваны і зняволены ў турму амаль на год. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1983) за дзейнасць у падтрымку правоў працоўных.
Пасля свайго вызвалення працягваў сваю дзейнасць і займаў бачнае месца ў падрыхтоўцы пагаднення Польскага круглага стала з удзелам «Салідарнасці», якое прывяло да паўсвабодных парламенцкіх выбараў у чэрвені 1989 года.
На ўсеагульных выбарах 1990 года быў абраны на адноўленую пасаду Прэзідэнта Польшчы. Кіраваў пераходам Польшчы ад камунізму да пост-камуністычнай дзяржавы. Перад ім стаялі цяжкія праблемы палітычнай нестабільнасці і пераходу Польшчы да свабоднай рынкавай эканомікі. Яго папулярнасць і яго роля ў польскай палітыцы зменшыліся пасля таго, як ён прайграў на некалькі адсоткаў на наступных прэзідэнцкіх выбарах 1995 года Аляксандру Квасьнеўскаму.
Лех Валенса ўдзельнічае ў міжнародным палітычным жыцці. Чытае лекцыі па гісторыі і палітыцы ў Польшчы і за мяжой.
На пачатку ХХІ ст. у адкрытых архівах Службы бяспекі была знойдзена асабістая справа сакрэтнага супрацоўніка «Болека», ім, як мяркуецца, мог быць Лех Валенса. Былы прэзідэнт Польшчы і лідар прафсаюза «Салідарнасць» заявіў, што ўсе дакументы падробленыя[5].
Remove ads
Зноскі
- Аўтар герба А. Хеймоўскі
- Аўтар герба А. Хеймоўскі
- Leszek (Lech) Wałęsa // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads