Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч, Марыя Магдалена Эліза Бутаўт-Андрайковіч (польск.: Maria Magdalena Buttowt-Andrzejkowicz, руск.: Мария Магдалена Бутовт-Андрейкович; 22 ліпеня 1852, вёска Баландзічы, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, Расійская Імперыя — чэрвень 1933, мястэчка Поразава, Беластоцкае ваяводства, Польшча) — выкладчык і мастачка.

Хуткія факты Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч, Нараджэнне ...
Remove ads

Паходжанне роду і сям'я

Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч нарадзілася 22 ліпеня 1852 г. у сярэднезаможнай маянтковай дваранскай каталіцкай сям'і старажытнага роду Бутаўт-Андрайковічаў у маёнтку Баландзічы (Кобрынскі павет, Расійская Імперыя), які належаў Бутаўт-Андрайковічам. Бутаўт-Андрайковічы адносіліся да карэнных радоў сярэднезаможнай маянтковай шляхты Гродзенскага павета і Пінскага павета Вялікага Княства Літоўскага, дзе займалі мясцовыя земскія пасады.

Поўнае яе імя, атрыманае пры хросце ў каталіцтва, было «Марыя Магдалена Эліза Бутаўт-Андрайковіч». Яе бацькам быў Яраслаў Міхалавіч Бутаўт-Андрайковіч, які валодаў маёнткам Гарнастаевічы (3167 дзесяцін зямлі і лесу) у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні (Расійская Імперыя), а таксама маёнткамі Кабуззе і Мінкаў[2]. Марыя Магдалена мела дзве родныя сястры Малгажату (Рыту) і Марыю (іншыя дочкі Яраслава Бутаўт-Андрайковіча)[2].

Ніколі не выходзіла замуж і дзяцей не мела[2].

Remove ads

Маёнтак

Ад бацькі Марыя Магдалена атрымала ў спадчыну маёнтак Гарнастаевічы ў Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні (Расійская Імперыя)[2]. Яе сястра (Марыя) атрымала ў спадчыну маёнткі Кабуззе і Мінкаў[2].

Па прычыне таго, што Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч не мела мужа і дзяцей, яна запісала па тэстаменту свой маёнтак Гарнастаевічы свайму сваяку Генрыху Канстанціну Бутаўт-Андрайковічу (1882—1941) і перадала яго ў 1920-ыя гг. пры сваім жыцці. Пасля гэтага яна жыла на ўтрыманні ў Генрыха Канстанціна Бутаўт-Андрайковіча (1882—1941) у маёнтку Гарнастаевічы. Генрых стаў апошнім уласнікам маёнтка Гарнастаевічы (аж да пачатку Другой сусветнай вайны)[2].

Remove ads

Выхаванне і адукацыя

Вучылася ў Рызе ў манахаў А. Лізен-Маўэра і М.Адама, y 1875—1876 гг. — y Італіі.

Творчая дзейнасць

З 1881 г. жыла ў сваім маёнтку Гарнастаевічы (Ваўкавыскі павет) і ў Варшаве, дзе выкладала на мастацкіх курсах для жанчын. З-за хваробы вачэй y канцы 1880-х гг. спыніла сваю творчую дзейнасць. У 1907 г. стала членам Літоўскага таварыства мастакоў y Вільні (Расійская Імперыя). У Гарнастаевічах яе часта наведвалі мастакі Станіслаў Жукоўскі і Станіслаў Дыбоўскі, карціны якіх (у тым ліку іх партрэты сям'і Бутаўт-Андрайковічаў) меліся ў палацы ў Гаранстаевічах[3].

Працавала пераважна ў гістарычным жанры, а таксама пісала карціны і на рэлігійныя сюжэты: «Ян Каханоўскі над астанкамі Уршулі» (1876), «Кардынал Ян Медычы з Пампеніем Лаэтам на рымскіх раскопках» (1877), «Хрыстос вылечвае сляпога» (1878), «Лакетак у гроце» (1881), «Міласэрнасць каралевы Ядвігі» (1884) і інш. Яе карціна «Лакетак у гроце» (1881) захоўваецца ў Нацыянальны музеі ў Кракаве (Польшча)[4].

Займалася таксама асветнай дзейнасцю і філантропіяй. Стала адной з першых збіральніц твораў беларускага народнага мастацтва.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) вёска Гарнастаевічы ўвайшла ў склад міваеннай Польшчы — у склад Беластоцкага ваяводства, а сама Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч стала грамадзянкай міжваеннай Польшчы.

Remove ads

Смерць і пахаванне

Памерла ў чэрвені 1933 г. у маёнтку Гарнастаевічы, а была пахавана ў маёнтку Поразава Беластоцкага ваяводства (Польшча), які належаў Бутаўт-Андрайковічам, — каля магіл прадстаўнікоў свайго роду. Раней (1925 г.) у Поразаве была пахавана і яе родная сястра Марыя Яраславаўна Бутаўт-Андрайковіч.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1069127787 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 ліпеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 212.
  3. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 213.
  4. Łokietek w grocie(недаступная спасылка)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads