Марыя Мацвееўна Ямант
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мары́я Я́мант, у шлюбе Дмахоўская (польск.: Maria Jamontt; 1842, Вільня — 3 верасня 1908, Будапешт), у расійскай традыцыі Марыя Мацвееўна Ямант — удзельніца паўстання 1863—1864 гадоў, нарачоная Канстанціна Каліноўскага. Сястра Юзафа Яманта і Людвікі Ямант.

Remove ads
Біяграфія
З роду Ямантаў. Дачка надворнага саветніка Мацея Яманта і Схаластыкі з Макрыцкіх. Мела чатырох братоў (сярод іх Юзаф Ямант — паплечнік Каліноўскага) і трох сясцёр (Людвіку, Гелену, Схаластыку). Бацька меў вышэйшую юрыдычную адукацыю, узначальваў адміністрацыю маёнткаў князя Пятра Сайн-Вітгенштэйна[1].
Атрымала добрую дамашнюю адукацыю, скончыла прыватны пансіён, ведала некалькі моў, мела глыбокія веды ў гісторыі і літаратуры[1]. Уваходзіла ў нелегальны Жаночы камітэт у Вільні[2]. Вучылася ў вядомага педагога Аляксандра Здановіча.
У 1861 годзе праз брата Юзафа пазнаёмілася ў Вільні з кіраўніком нацыянальнага паўстання Канстанцінам Каліноўскім[1]. На мяжы 1861—1862 гадоў адбыліся іх заручаны[3]. Пазней Каліноўскі напіша ёй з-пад варты вядомы верш «Марыська чарнабрэва, галубка мая».
З чэрвеня 1863 года на кватэры Ямантаў у доме Шышкіна на Вялікай вуліцы[4] ў Вільні знаходзілася адна з галоўных канспіратыўных явак Канстанціна Каліноўскага[1] і нелегальная друкарня[5], дзе сакратаром быў яе брат Юзаф.
На пачатку 1864 года Марыя арыштавана і зняволена ў былым віленскім кляштары місіянераў, пасля чаго саслана разам з роднымі ў Табольск.
Каля 1874 года вярнулася з Сібіры і пасялілася ў Варшаве, пазней узяла шлюбам з былым паўстанцам Войцехам Дмахоўскім, сынам Казіміра Юстынавіча і пляменнікам вядомага мастака і ўдзельніка нацыянальна-вызваленчага руху Генрыха Дмахоўскага[6]. Пахавана на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.
Remove ads
Звязаныя факты
- Дзякуючы цётцы Марыі Ямант — Ядвізе Макрыцкай, Каліноўскі перадаў на волю «Лісты з-пад шыбеніцы».
- Месца пахавання Марыі Ямант працяглы час было малавядомым, для шырокай вядомасці яго знайшла арганізацыя «Беларуская нацыянальная памяць» 6 лютага 2008 года.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads