Марыя Мацвееўна Ямант

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыя Мацвееўна Ямант
Remove ads

Мары́я Я́мант, у шлюбе Дмахоўская (польск.: Maria Jamontt; 1842, Вільня3 верасня 1908(1908-09-03), Будапешт), у расійскай традыцыі Марыя Мацвееўна Ямант — удзельніца паўстання 1863—1864 гадоў, нарачоная Канстанціна Каліноўскага. Сястра Юзафа Яманта і Людвікі Ямант.

Хуткія факты Марыя Мацвееўна Ямант, Дата нараджэння ...
Thumb
Сям’я Ямантаў. Паміж бацькамі стаяць Марыя (злева) і Гелена. Фотаздымак часоў сібірскай ссылкі.
Remove ads

Біяграфія

З роду Ямантаў. Дачка надворнага саветніка Мацея Яманта і Схаластыкі з Макрыцкіх. Мела чатырох братоў (сярод іх Юзаф Ямант — паплечнік Каліноўскага) і трох сясцёр (Людвіку, Гелену, Схаластыку). Бацька меў вышэйшую юрыдычную адукацыю, узначальваў адміністрацыю маёнткаў князя Пятра Сайн-Вітгенштэйна[1].

Атрымала добрую дамашнюю адукацыю, скончыла прыватны пансіён, ведала некалькі моў, мела глыбокія веды ў гісторыі і літаратуры[1]. Уваходзіла ў нелегальны Жаночы камітэт у Вільні[2]. Вучылася ў вядомага педагога Аляксандра Здановіча.

У 1861 годзе праз брата Юзафа пазнаёмілася ў Вільні з кіраўніком нацыянальнага паўстання Канстанцінам Каліноўскім[1]. На мяжы 1861—1862 гадоў адбыліся іх заручаны[3]. Пазней Каліноўскі напіша ёй з-пад варты вядомы верш «Марыська чарнабрэва, галубка мая».

З чэрвеня 1863 года на кватэры Ямантаў у доме Шышкіна на Вялікай вуліцы[4] ў Вільні знаходзілася адна з галоўных канспіратыўных явак Канстанціна Каліноўскага[1] і нелегальная друкарня[5], дзе сакратаром быў яе брат Юзаф.

На пачатку 1864 года Марыя арыштавана і зняволена ў былым віленскім кляштары місіянераў, пасля чаго саслана разам з роднымі ў Табольск.

Каля 1874 года вярнулася з Сібіры і пасялілася ў Варшаве, пазней узяла шлюбам з былым паўстанцам Войцехам Дмахоўскім, сынам Казіміра Юстынавіча і пляменнікам вядомага мастака і ўдзельніка нацыянальна-вызваленчага руху Генрыха Дмахоўскага[6]. Пахавана на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.

Remove ads

Звязаныя факты

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads