Моршчынавічы

вёска ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мо́ршчынавічы[2] (трансліт.: Morščynavičy, руск.: Морщиновичи) — вёска ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сінкевіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

У 2006 годзе вёска была перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Мікашэвіцкаму гарсавету[3]. У 2017 годзе ўвайшла ў склад Сінкевіцкага сельсавета[4].

Remove ads

Геаграфія

Вёска знаходзіцца за 4 км у напрамку на ўсход ад горада Лунінец, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы, на рацэ Случ[5].

Гісторыя

Узгадваецца ў канцы XVII стагоддзя як сяло маёнтка Ленін Слуцкага княства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Радзівілаў, налічвалася 10 двароў, дзейнічала праваслаўная царква. Паводле інвентара 1785 года ў сяле было 11 двароў, працавала рудня. У пачатку XX стагоддзя — хутар у Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні, было 15 двароў, 132 жыхары. З 18 сакавіка 1921 года знаходзілася ў складзе Польшчы ў Ленінскай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяводства. З канца 1939 года ўвайшла ў склад БССР, з 12 кастрычніка 1940 года — у Мікашэвіцкім сельсавеце Ленінскага раёна Пінскай вобласці. Незадоўга да Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы было 30 двароў, 150 жыхароў. У ліпені 1941 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З канца 1942 года знаходзілася ў межах Ленінскай партызанскай зоны Пінскай вобласці. У студзені 1943 года гітлераўцы спалілі вёску, знішчылі 145 жыхароў. Вёска вызвалена ў ліпені 1944 года. На франтах вайны загінулі 7 жыхароў. З 1945 года знаходзілася ў калгасе імя Сталіна, з 1960 года — у калгасе «Дружба». З 8 студзеня 1954 года — у Ленінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 20 ліпеня 1960 года — у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. З канца 1980-х гадоў знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага забруджвання. Працуе магазін.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1923 — 41 двор, 236 жыхароў.
  • 1994 — 33 гаспадаркі, 83 жыхары.
  • 2002 — 32 гаспадаркі, 46 жыхароў.
  • 2005 — 29 гаспадарак, 43 жыхары.
  • 2009 — 23 жыхары.

Зноскі

  1. All places: 2009 census(недаступная спасылка). pop-stat.mashke.org. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 19 студзеня 2020.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007.  608 с.: іл. 2 000 экз. ISBN 978-985-11-0388-7. — С. 236.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads