Мочакамянёвая хвароба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мочакамянёвая хвароба — утварэнне камянёў у органах мачавой сістэмы , а менавіта ў нырках, мачаточніках, мачавога пузыра і мочаспускальнага канала, што парушае рух мачы і вядзе да запалення адпаведных органаў. У Беларусі да 40 % ложкаў ва ўралагічных стацыянарах займаюць хворыя на камяні і іх ускладненні.
Remove ads
Папярэджанне
Развіццё хваробы папярэджвае кіпячэнне вады дзеля змяншэння ўтрымання кальцыю, выкарыстанне ў якасці мачагоннага пітва гарбаты, журавінавага морсу і яблычнага соку, таксама ўжыццё кавуноў, дыняў, вінаграду, яблыкаў і брусніцаў.
Прычыны
Хваробе спрыяе маларухомы лад жыцця , схільнасць да малочных вырабаў пры гастрыце і язве страўніка, піццё багатай на кальцый сырой вады, спякотнае надвор'е, хваробы парашчытападобных залоз і тонкай кішкі, падагра.
Праявы
Хвароба суправаджаецца нырачнай колікай , ванітамі, успушваннем жывата і разладам мочаспускання[3].
Зноскі
- Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- Святлана Барысенка. Камяні: лягчэй пазбавіцца, чым не набыць // Звязда : Газета. — 30 кастрычніка 2008. — № 206 (26318). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads