Людвінова (Літва)

мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Людвінова (Літва)map
Remove ads

Людвіно́ва[заўв 1], таксама Людзвіна́вас (літ.: Liudvinavas) — мястэчка ў Мар’ямпольскім самакіраванні Мар’ямпольскага павета Літвы, на рацэ Шашупа. Адміністрацыйны цэнтр Людвіноўскай сянюніі.

Хуткія факты Людвінова, Краіна ...

Месціцца за 10 км на поўдзень Мар’ямполя. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Гарадскі герб з каралеўскага прывілея (1792)

Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча датуюцца XVIII ст., тады паселішча ўваходзіла ў склад Пунскага староства Ковенскага павета Вялікага Княства Літоўскага[1]. У 1715 годзе тут збудавалі драўляны касцёл. У 1719 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст II надаў паселішчу Магдэбургскае права і статус мястэчка. 10 кастрычніка 1791 года кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Людвінову герб з выявай «Пагоні» і Генія, што трымае ў адной руцэ меч, а ў другой — шалі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Людвінова апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Герцагства Варшаўскага, пазней у Царстве Польскім і па скасаванні аўтаноміі ў Расійскай імперыі.

З 1918 года ў складзе Літвы.

Remove ads

Славутасці

  • Касцёл Святога Людвіка (1918)

Вядомыя асобы

Заўвагі

  1. У крыніцах сустракаецца таксама Людві́нава[1], аднак у сучаснай беларускай тапаніміцы для такіх назваў прынята ставіць націск на апошні склад (гл. Людвінова).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads