Сетубал

горад у Партугаліі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сетубал
Remove ads

Сету́бал[1] (парт.: Setúbal; [sɨˈtubaɫ]) — горад і марскі порт у Партугаліі, цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта і акругі Сетубал. Колькасць насельніцтва — 89,3 тыс. жыхароў (горад), 120,1 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт). Горад і муніцыпалітэт уваходзяць у Лісабонскі рэгіён, у субрэгіёне Паўвостраў Сетубал, у агламерацыю Вялікі Лісабон.

Хуткія факты Краіна, Гістарычная вобласць ...
Remove ads

Історія

Thumb
Статуя паэта Бакажэ

Вядома, што Сетубал быў заснаваны фінікійцамі прыкладна ў X стагоддзі да н.э. і прысвечаны богу ўрадлівасці Баалу (парт.: Baal). Быў важным марскім портам дзякуючы пастаўках солі, салёнай рыбы і харчовых прадуктаў. У сакавіку 1249 года горад быў перададзены Ордэну Сант’яга. Падчас землетрасення ў 1755 годзе горад панёс значныя страты — гістарычны цэнтр быў часткова разбураны. Статус горада атрымаў у 1860 годзе ў часы караля Дона Педру IV. З 1922 года становіцца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай акругі, а з 1975 года — цэнтрам епіскапата.

Цікавым фактам для Сетубала з’яўляецца тое, што пасля Рэвалюцыі гваздзікоў 1974 года тут заўсёды перамагае Камуністычная партыя Партугаліі (цяперашнім прэзідэнтам муніцыпальнай палаты Сетубал з’яўляецца камуністка Maria das Dores Meira).

Менавіта Сетубал з’яўляецца радзімай вядомага партугальскага трэнера Жазэ Маўрынью. З горадам таксама звязана жыццё вядомага партугальскага паэта Мануэла Бакажэ.

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва муніцыпалітэта Сетубал (1801—2004)
1801 1849 1900 1930 1960 1981 1991 2001 2004
15442 15060 35990 50456 56344 98366 103634 113934 120117

Фотагалерэя

Гарады-пабрацімы

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads