Мікалай Пятровіч Авенарыус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Пятровіч Авенарыус
Remove ads

Мікалай Пятровіч Авенарыус (12 верасня 1834, Царскае Сяло, цяпер горад Пушкін Ленінградская вобласць — 17 ліпеня 1903) — дзеяч народнай асветы, археолаг, педагог, краязнавец.

Хуткія факты Мікалай Пятровіч Авенарыус, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Галоўны педагагічны інстытут у Пецярбургу. Адзін з заснавальнікаў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі (1864); у 18641885 гг. інспектар Александрынска-Марыінскага інстытута ў Варшаве, потым Беластоцкага настаўніцкага інстытута. У 18851890 гг. раскопваў курганы ў Барысаўскім і Навагрудскім паветах, каменныя магілы ў Бельскім і Беластоцкім паветах. Сабраў 125 каменных сякер каля вёскі Эсьмоны на Магілёўшчыне, калекцыю свінцовых пломбаў са знакамі Рурыкавічаў у Драгічыне Надбужскім. Апісаў яцвяжскія старажытныя помнікі Віленскага музея. Аўтар артыкулаў па нумізматыцы, археалогіі, педагогіцы, пытаннях асветы, твораў для дзяцей.

Remove ads

Творы

  • Дрогичин Надбужский и его древности // Древности Северо-Западного края / издание Императорской Археологической комиссии. Т. 1. Вып. 1. — СПб., 1890.
  • Руководство к воспитанию и элементарному обучению. — Варшава, 1874.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads