Мікалай Фядотавіч Беляшэўскі

украінскі археолаг, этнограф, грамадскі дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Фядотавіч Беляшэўскі
Remove ads

Мікалай Фядотавіч Беляшэўскі (12 (24) кастрычніка 1867, Умань, Кіеўская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Чаркаская вобласць, Украіна) — 21 красавіка 1926, Канеў, Канеўскі раён, Украінская ССР) — украінскі археолаг, этнограф, мастацтвазнавец, грамадскі дзеяч. Акадэмік Акадэміі навук Украінскай ССР (1919).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і святара. Яго дзяцінства прайшло ў вёсцы Астрыйкі Белацаркоўскага павета. Неўзабаве сям’я пераехала да сваякоў, у Кіеў. Вучыўся ў 2-й Кіеўскай гімназіі, дзе гісторыю выкладаў У. П. Навуменка. Усялякім чынам вывучаць і збіраць мясцовую старажытнасць, заклікаў М. Беляшэўскага дырэктар царкоўна-археалагічнага музея на Падоле М. І. Пятроў.

Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт Св. Уладзіміра, дзе ў той час выкладалі прафесары У. Б. Антановіч і А. В. Прахаў.

З 1886 года праводзіў даследаванні помнікаў неаліту, трыпольскай культуры, позняга, скіфскага і славянскага часу. У выніку, знаходкі з раскопак летапіснага горада Родзеня і Княжай гары каля Канева ўпрыгожваюць калекцыі музеяў у Кіеве, Чарнігаве, Маскве і Парыжы.

Неаднаразова прымаў удзел у археалагічных з’ездах, быў членам рэдакцыі выдання «Киевская старина». Рэдактар зборніка «Археологическая летопись Южной России» (т. 1—3. Кіеў, 1899—1901) і часопіса з той жа назвай (1903—1905). У 1902—1923 гадах арганізатар і дырэктар Кіеўскага гарадскога мастацка-прамысловага і навуковага музея (сёння — Нацыянальны музей гісторыі Украіны і Нацыянальны мастацкі музей Украіны). У 1906 годзе быў абраны дэпутатам 1-й Дзяржаўнай думы, дзе ўваходзіў ва ўкраінскую парламенцкую супольнасць[3]. У 1910 годзе Мікалай Беляшэўскі стаў адным з заснавальнікаў Кіеўскага таварыства аховы старажытнасцей і мастацтваў, дзейнасць якога распаўсюджвалася на ўсе малароскія і навароскія землі Расійскай імперыі.

Падчас Першай сусветнай вайны ўпаўнаважаны Імператарскай Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук па ахове помнікаў культуры ў Галіцыі і Букавіне. У сакавіку 1917 года Саветам аб’яднаных грамадскіх арганізацый абраны першым камісарам па ахове святыняў Кіева. З 1919 года ўваходзіў ва Украінскі камітэт аховы старажытнасцей і мастацтва ў Украіне. Аўтар першага закона Украіны аб ахове помнікаў гісторыі, культуры і мастацтва (1918).

З 7 красавіка па 7 жніўня 1917 года — член Украінскай цэнтральнай рады 2-га складу. У маі 1920 года, у час кароткатэрміновай улады УНР, узначальваў мастацкую секцыю ўкраінскага грамадскага камітэта на чале з В. Пракаповічам.

Пахаваны ў Канеўскім прыродным запаведніку.

У гонар Мікалая Беляшэўскага названа адна з вуліц Кіева.

Remove ads

Навуковыя інтарэсы

Праводзіў археалагічныя даследаванні помнікаў Валыні і Кіеўшчыны, аўтар шматлікіх прац па музейным мастацтве, археалогіі, нумізматыцы, шмат зрабіў для развіцця музейнай справы ва Украіне. Аўтар прац па ўкраінскай арнаментыцы.

Галерэя

Творы

  • Дюнные стоянки неолитической эпохи на берегах р. Западного Буга в среднем его течении // Труды IX археологического съезда. Т. 1. — М.,
  • Могильник в урочище Остроня, близ г. Заславля Волынской губерни / [Н. Беляшевский]. — [Киев]: Тип. Г. Т. Корчак-Новицкого, ценз., 1888. — 5 с.
  • Несколько новых стоянок каменного века по Днепру и его притокам // Киевская старина. — 1891. — Т. 32. — № 3. — С.
  • Отчет Городецкого музея Волынской губернии барона Ф. Р. Штейнгель за 2-й год, с 25 ноября 1897 г. по 25 ноября 1898 г. / Сост. Н. Беляшевский. — Киев, 1899. — 59 с.
Remove ads

Зноскі

  1. метрычная кніга
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q932420'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q34544468'></a>
  2. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  3. Полонська-Василенко, Н. Історія України: У 2 т. Т. 2. Від середини XVII століття до 1923 року. — К.: Либідь, 1992. — 608 с. — С. 423. ISBN 5-325-00300-3.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads