Мікіта Юр’евіч Сцяпанаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікіта Сцяпанаў (нар. 6 красавіка 1996, Смалявічы) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Атырау».

Хуткія факты Мікіта Сцяпанаў, Поўнае імя ...

Старэйшы брат Мікіты, Раман, таксама футбаліст.

Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах, пачынаў дарослую кар’еру ў 2013 годзе ў складзе «Смалявічаў-СТІ» ў Першай лізе. На наступны сезон ужо замацаваўся ў асноўнай камандзе смалявічцаў.

У пачатку 2017 года выконваў функцыі капітана каманды, але ў першай палове сезона 2017 стаў радзей з’яўляцца ў стартавым складзе, і ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў «Прамень»[4]. Дапамог сталічнаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу і па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[5]. У сезоне 2018 быў трывалым іграком стартавага складу, з паўабаронцы перакваліфікаваўся ў абаронцу.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У складзе заставаўся асноўным абаронцам, часам выконваў функцыі капітана каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету з Вышэйшай лігі.

У студзені 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў беластоцкай «Ягелоніі», аднак польскі клуб вырашыў не падпісваць пагадненне з абаронцам, і неўзабаве той папоўніў склад жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе жодзінцаў, аднак пазней страціў месца ў аснове, са жніўня не гуляў за асноўныю каманду, выступаў за дубль.

У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[7]. Неўзабаве стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і падпісаў пагадненне з клубам[8]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе гродзенцаў, але хутка трапіў на лаўку запасных. У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў гродзенскую каманду[9] і неўзабаве далучыўся да «Іслачы»[10], дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з «Іслаччу»[11]. У снежні 2022 года разарваў кантракт з клубам[12].

Са студзеня 2023 года трэніраваўся з казахстанскім «Атырау» і ў лютым 2023 года афіцыйна стаў іграком клуба[13]. У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з «Атырау»[14].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Літвы (2:1).

26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[15].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads