Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў (Мінгарсавет) — заканадаўчы прадстаўнічы орган мясцовага самакіравання на тэрыторыі горада Мінска. У склад дэпутацкага корпуса ўваходзіць 57 дэпутатаў, якія выбіраюцца па мажарытарнай сістэме. Тэрмін паўнамоцтваў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 4 гады.
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў лютым 1917 года як Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
У часы жнівеньскага путча, 29 дэпутатаў заклікалі жыхароў не падпарадкоўвацца путчыстам.
Склад
Для прыцягнення маладых людзей у сістэму мясцовага самакіравання, а таксама іх прававой і палітычнай сацыялізацыі ў 2007 годзе Рашэннем Прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў заснаваны першы орган маладзёжнага парламентарызму ў Рэспубліцы Беларусь — Маладзёжная палата пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў.
Інфармацыя пра выбары
Апошнія выбары адбыліся 23 сакавіка 2014 года.
Remove ads
Паўнамоцтвы гарадскога Савета
Паводле арт. 121 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь да выключнай кампетэнцыі Мінгарсавета адносяцца:
- зацвярджэнне праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця, бюджэту горада Мінска і справаздач аб іх выкананні;
- усталяванне мясцовых падаткаў і збораў;
- вызначэнне парадку кіравання і распараджэння камунальнай уласнасцю;
- прызначэнне мясцовых рэферэндумаў;
- зацвярджае кандыдатуру старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, прызначанага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
- выбірае 8 членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад горада Мінска.
Камісіі
- мандатная, па галоснасці, самакіраванні, правапарадку і міжнародных сувязях.
- па эканамічным развіцці, фінансах і бюджэту.
- па ахове здароўя і сацыяльнай абароне.
- па адукацыі, навуцы, культуры і спорту.
- па гарадской гаспадарцы, транспарце і сувязі.
- па маладзёжнай палітыцы і сувязях з грамадскімі арганізацыямі.
- па будаўніцтве, жыллёвай палітыцы, землекарыстанні і экалогіі
- па камунальнай уласнасці і прыватызацыі.
- па спажывецкім рынку, прадпрымальніцтве і рэкламе.
Remove ads
Члены Савета рэспублікі ад горада Мінска
Гл. таксама
Спасылкі
- Афіцыйная старонка Архівавана 19 лютага 2018.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads