Мінскія гарадскія лініі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мінскія гарадскія лініі
Remove ads

Мінская гарадская электрычка — адзін з відаў хуткаснага грамадскага чыгуначнага транспарту ў Мінску. Злучае мінскую агламерацыю з цэнтрам горада. Першая лінія ад станцыі Мінск-Пасажырскі да станцыі Беларусь (Заслаўе) у тэставым рэжыме запушчана 1 ліпеня 2011 года. Цяпер сістэма дзейнічае ў штатным рэжыме і складаецца з трох ліній у напрамках гарадоў-спадарожнікаў — Заслаўя, Рудзенска (гарадскі пасёлак) і Смалявіч. Працягласць трох ліній з 37 станцыямі складае 116,2 кіламетры. Абслугоўваннем і перавозкай пасажыраў займаецца Беларуская чыгунка. На адной з ліній ажыццяўляецца да 19 рэйсаў на дзень.

Thumb
Электрацягнік Мінскай гарадской электрычкі Stadler FLIRT на чыгуначным вакзале Мінск-Пасажырскі
Хуткія факты Гарадскія лініі, Інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Электрацягнікі ЭР9М і ЭПг (справа) на станцыі Мінск-Пасажырскі

У сярэдзіне 2009 года Беларуская чыгунка аб’явіла пра пачатак інвестпраекту па стварэнні сучаснага сродку грамадскага транспарту — гарадской электрычкі[1]. 19 сакавіка 2010 года Беларуская чыгунка і швейцарскае прадпрыемства «Stadler» заключылі пагадненне пра пастаўку 6 электрацягнікоў «FLIRT» для гарадскіх ліній. Цана аднаго цягніка склала каля 6 млн долараў[2]. Першыя два цягнікі дастаўлены ў Беларусь у лютым 2011 года, а ў тэставым рэжыме першая лінія запрацавала ўжо 1 ліпеня 2011 года.

Рэгулярны рух на першай лініі пачаўся 10 верасня 2011 года[3][4]. На люты 2016 года 16 электрацягнікоў Stadler FLIRT індэксаў ЭПг і ЭПр вытворчасці «Штадлер Мінск» хадзіла ў фармаце гарадскіх і рэгіянальных ліній[5].

10 кастрычніка 2011 года ў тэставым рэжыме быў адкрыты другі маршрут — «Мінск-Пасажырскі — ст. Рудзенск». Цяпер лінія дзейнічае ў штатным рэжыме — 8 рэйсаў на дзень у кожным напрамку.

6 лістапада 2015 года ў тэставым рэжыме быў адкрыты трэці маршрут — «Мінск-Пасажырскі — ст. Смалявічы». Цяпер лінія дзейнічае ў штатным рэжыме — 3 рэйсы на дзень у кожным напрамку. 26 сакавіка 2021 года маршрут быў падоўжаны да станцыі Чырвоны сцяг, тым самым гарадскімі лініямі быў ахоплены ўвесь горад Смалявічы, уключаючы прыпыначны пункт Зарэчнае[6]. У 2016 годзе электрацягнікі гарадскіх ліній на ўчастку Мінск-Усходні — Смалявічы перавезлі 184,7 тысяч чалавек, у 2017 годзе — 234,7 тысяч, у 2018-м — 295,8 тысяч, у 2019 годзе — крыху больш за 348 тысяч пасажыраў[7].

Remove ads

Лініі

Больш інфармацыі №, Напрамак ...

Лінія 1

Больш інфармацыі Мінск — Беларусь (гарадская электрычка) ...

Цягнікі Мінскай гарадской электрычкі на шляху следвання Мінск-Пасажырскі — ст. Беларусь (Заслаўе) спыняюцца на станцыях:

Кошт білета (незалежна ад мэтавага прыпынку) 1,20 рублі станам на верасень 2021 года.

Чыгуначны маршрут быў адкрыты ў 2011 годзе на базе дзейнай чыгуначнай магістралі. Маршрут ад станцыі Мінск-Пасажырскі да станцыі Беларусь у Заслаўі мае працягласць 26,3 км з 10 станцыямі. Час у дарозе складае каля 35 хвілін, ад канчатковых станцый штодня адпраўляюцца 17-18 рэйсаў з сярэднім інтэрвалам у 60 хвілін (мінімальны інтэрвал 25-30 хвілін у гадзіны «пік»). У спалучэнні з электрацягнікамі рэгіянальных ліній на маршруце забяспечваецца мінімальны інтэрвал у 15-20 хвілін у пікавыя гадзіны.

Са станцый Мінск-Паўночны і Мінск-Пасажырскі ажыццяўляецца перасадка на станцыі метрапалітэна Маладзёжная і перасадачны вузел Плошча Леніна/Вакзальная адпаведна.

Лінія 2

Thumb
Рудзенск

Электрацягнік Мінскай гарадской электрычкі на шляху следвання Мінск-Пасажырскі — Рудзенск спыняюцца на станцыях:

Кошт білета (незалежна ад мэтавага прыпынку) 1,55 рублі на пачатак верасня 2021 года.

Маршрут гарадскіх ліній у напрамку гарадскога пасёлка Рудзенск быў адкрыты на базе дзеючай чыгуначнай магістралі і дзейных маршрутаў прыгарадных электрычак. Афіцыйны запуск маршруту адбыўся ў 2013 годзе, які працаваў у тэставым рэжыме з 2011 года. Адлегласць паміж канчатковымі станцыямі складае больш за 40 кіламетраў і каля 45-55 хвілін у дарозе. Маршрут мае 13 прыпынкаў, на момант адкрыцця такіх прадугледжвалася толькі сем, усе былі практычна ў гарадской мяжы[8]. Па маршруце штодзень курсіруюць 9 пар цягнікоў з інтэрвалам 60-90 хвілін.

Лінія 3

Thumb
Смалявічы

Электрацягнік Мінскай гарадской электрычкі на шляху следвання Мінск-Пасажырскі — Чырвоны Сцяг спыняецца на станцыях:

Кошт білета (незалежна ад мэтавага прыпынку) 1,55 рубля на пачатак верасня 2021 года.

Апошняя цяпер лінія гарадской электрычкі была адкрыта ў 2015 годзе на аснове прыгарадных маршрутаў электрычкі «Мінск — Орша». Адлегласць паміж канчатковымі станцыямі складае амаль 50 кіламетраў з 60-70 хвілінамі ў дарозе, да Смалявіч — 53 хвіліны. На маршруце першапачаткова мелася 12 станцый, да якіх у 2021 годзе былі дададзены яшчэ дзве — Зарэчны і Чырвоны Сцяг (у пасёлку Акцябрскі), якія былі ўведзены для абслугоўвання пасажыраў ва ўсходніх мікрараёнах Смалявіч. Маршрут мае ўсяго чатыры рэйсы ў суткі (тры — у прамежку паміж 6 і 9 гадзінамі з інтэрвалам 60-120 хвілін; адзін — вячэрні). На станцыях Мінск-Усходні і Мінск-Пасажырскі сфарміраваны транспартна-перасадачныя вузлы з усімі лініямі мінскага метро і наземным транспартам.

Лінія 4

Беларуская чыгунка да 2020 года планавала набыць чатыры саставы электрацягнікоў гарадскіх ліній серыі ЭПг, якія павінны былі рухацца да гарадоў-спадарожнікаў Дзяржынск і Фаніпаль[9]. Да 2020 года планавалася і адкрыццё лініі, аднак станам на 2022 год гэтага так і не адбылося[10]. У 2014—2017 гадах праводзілася рэканструкцыя прыпыначнага пункта Курасоўшчына, у 2019—2020 гадах праводзіліся работы па капітальным рамонце з мадэрнізацыяй чыгуначных прыпыначных пунктаў Пціч, Воўчкавічы, Бярэжа, Пяцігор’е, Станькава для арганізацыі гарадскіх перавозак. Да 2023 года плануецца выканаць рэканструкцыю і капітальны рамонт станцый Памыслішча, Фаніпаль, прыпыначных пунктаў Дзяржынск, Клыпаўшчына, Энергетык[11]. У выпадку адкрыцця маршруту гарадскіх ліній ад Мінска да станцыі Негарэлае ён стане самым працяглым (больш за 50 кіламетраў).

Remove ads

Пасажырапаток

За дзевяць месяцаў 2013 года гарадскімі лініямі было перавезена 1,45 млн пасажыраў.[12]. Беларуская чыгунка ў 2018 годзе электрацягнікамі гарадскіх ліній перавезла амаль 3,8 млн пасажыраў, што на 8,7 % больш, чым у 2017 годзе[13]. Станам на сярэдзіну 2019 года, пасажыры пакрывалі 21 % выдаткаў на працу цягнікоў гарадскіх ліній.[14].

Рухомы састаў

Stadler FLIRT серыі ЭПг на станцыі Зялёнае

На пуцях мінскай электрычкі выкарыстоўваюцца чатырохвагонныя саставы сямейства Stadler FLIRT вытворчасці швейцарскай кампаніі Stadler Rail, якія ў Беларусі атрымалі індэкс ЭПг.

Перспектывы

У будучыні плануецца запуск мінскай гарадской электрычкі па маршрутам: Мінск — Нацыянальны аэрапорт «Мінск» і Мінск — Дзяржынск.

У 2019—2020 гадах на прыпыначных пунктах ад станцыі Памыслішча да станцыі Койданава былі праведзены работы па капітальным рамонце і мадэрнізацыі, для далейшай арганізацыі перавозак пасажыраў цягнікамі гарадскіх ліній паміж Мінскам і горадам-спадарожнікам Дзяржынскам. На платформах асфальтавае пакрыццё было заменена на тратуарную плітку, адрамантаваны пасажырскія павільёны, заменены апоры і свяцільні, добраўпарадкаваны аўтамабільныя пляцоўкі[15]. У 2015—2017 гадах рэканструкцыя праводзілася на прыпыначным пункце Курасоўшчына[16].

Remove ads

Аплата праезду

Thumb
Квіток на адну паездку, набыты ў касах

Кантроль за аплатай праезду ажыццяўляецца кантралёрамі-кандуктарамі ў вагонах электрацягнікоў. На электрацягніках гарадскіх ліній дзейнічаюць дзве тарыфныя зоны — гарадская і прыгарадная. Чыгуначныя платформы ад Мінска да станцый Беларусь, Міханавічы і Гарадзішча аплачваюцца па гарадскім тарыфе, астатнія — па прыгарадным. Аплата праезду ажыццяўляецца квіткамі[17] і бескантактавымі праязнымі, сумешчанымі з наземным пасажырскім транспартам[18].

З 12 чэрвеня 2019 года аплата праезду ажыццяўляецца таксама і бескантактавымі банкаўскімі картамі, шляхам прыкладання іх да валідатара. Новаўвядзенне распаўсюджваецца на гарадскі тарыфны пояс[19].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Алена Саланенка. Такі зручны транспарт. Газета «Голас Радзімы» (10 лютага 2012).(недаступная спасылка)
  2. "19 марта в Управлении Белорусской железной дороги состоялось подписание контракта со швейцарской компанией Stadler (Штадлер) на закупку современных электропоездов для внутригородских перевозок пассажиров в Минске"(руск.).{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  3. Аляксей Кандраценка, тэлеканал «Беларусь 1» (20 лютага 2016). "Беларуская чыгунка выходзіць на новы ўзровень развіцця". Белтэлерадыёкампанія. Праверана 18 лютага 2021.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка)
  4. В январе—сентябре текущего года было перевезено 1,45 млн пассажиров. Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2013. Праверана 7 лістапада 2013.
  5. В Беларуси подорожает проезд в некоторых поездах(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2019. Праверана 29 ліпеня 2019.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads